Шугнанскі хрыбет

Шугна́нскі хрыбет[1] — горны хрыбет у Заходнім Паміры. Адміністрацыйна размешчаны на тэрыторыі Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці Таджыкістана. Служыць водападзелам ракі Гунт і яе левага прытоку Шахдары.

Шугнанскі хрыбет
37°32′ пн. ш. 72°24′ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаПамір 
Плошчакаля 150 км²
Даўжынякаля 80 км
Найвышэйшая вяршыняпік Скалісты 
Вышыня5704 м 
Шугнанскі хрыбет (Таджыкістан)
Шугнанскі хрыбет

Працягласць хрыбта складае каля 80 км. Найвышэйшая вяршыня — пік Скалісты (5704 м)[1]. Шмат ледавікоў, агульная плошча каля 150 км². На схілах — высакагорныя стэпы і лугі.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць