Шульгі (шум. 𒀭𒂄𒄀; 2094 гг. да н. э. — 2047 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Другі, найбольш магутны прадстаўнік трэцяй дынастыі Ура.

Шульгі
𒀭𒂄𒄀
Portraits of Shulgi.jpg
Партрэт Шульгі на пячатцы
2-і лугаль
2095 да н.э. — 2048 да н.э.
Папярэднік Ур-Наму
Пераемнік Амар-Суэн
Нараджэнне каля 2124 да н.э.[1]
Смерць каля 2046 да н.э.[1]
Месца пахавання
Род Трэцяя дынастыя Ура
Бацька Ур-Наму
Маці Ватартум[d]
Жонка Amat-Sin[d]
Дзеці Амар-Суэн, Ennirzianna[d] і Шу-Суэн
Веравызнанне месапатамская рэлігія
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Шульгі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Шульгі з’яўляўся сынам Ур-Наму, заснавальніка трэцяй дынастыі Ура, і дачкі Утухегаля, лугаля Урука і вызваліцеля Шумера ад улады гутыяў. Сам ён сцвярджаў, што быў бласлаўлёны спрыяльным лёсам яшчэ ў чэраве маці. У дзяцінстве атрымаў выдатную адукацыю. Ганарыўся тым, што ведаў шмат моў, клінапіс, самастойна разбіраўся ў матэматычных вылічэннях і адміністрацыйным уліку, граў на музычных інструментах.

Кіраванне Шульгі ў Шумеры і Акадзе было добра занатавана па гадах ужо пры яго жыцці. Вядома, што першыя 20 гадоў ён займаўся пераважна будаўнічай дзейнасцю, узводзіў і рамантаваў палацы і храмы, праклаў дарогу з цвёрдым пакрыццём у Ніпур. Шульгі прыпісваюць адукацыйную рэформу, стварэнне сеткі школ эдуба, дзе навучаліся будучыя адміністратары, і стандартызацыю вымярэння вагі і часу. Для паляпшэння знешняй палітычнай сітуацыі і развіцця гандлю з аддаленымі землямі выдаў замуж дзвюх дочак за валадароў краін на Іранскім нагор’і.

На 21 год свайго кіравання Шульгі раптам змяніў сваю палітыку, распачаў актыўныя ваенныя кампаніі ў Месапатаміі на паўночны захад ад Акада, на Іранскім нагор’і, захапіў і далучыў да сваёй дзяржавы Сузы. Відавочна, яго войска даходзіла да Эблы, паколькі захаваліся адміністрацыйныя запісы аб выдачы харчу ганцам адтуль. Палітычнай змене магла папярэднічаць ваенная рэформа, аднак сучасныя даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях пра яе сутнасць. Найчасцей сустракаецца думка, што Шульгі стварыў сталыя ваенныя фарміраванні. Вядома толькі, што жыхары Ура на 19 год яго кіравання прызываліся ў якасці пехацінцаў. Сам лугаль з гонарам паведамляў пра моц свайго ўзбраення, так што рэформа магла заключацца толькі ў павелічэнні і пераўзбраенні войска.

У пісьмовых крыніцах трэцяй дынастыі ваенныя кампаніі малююцца як паспяховыя, аднак паведамляецца, што паходы супраць аднаго і таго ж ворага маглі арганізоўвацца шмат разоў. Так, горад Сімурум на захад ад Акада за 19 гадоў заваёўваўся аж 10 разоў. Правалам скончыліся спробы падначаліць Субарту. На 37 год свайго кіравання Шульгі быў вымушаны пачаць будаваць мур паміж Тыграм і Еўфратам, каб пазбавіцца ад пагрозы нашэсця амарэяў.

Валадарства Шульгі доўжылася 47 гадоў. Пасля смерці ён быў пахаваны ў асабістай магільні ва Уры.

АбагаўленнеПравіць

На 23 год свайго валадарства Шульгі пачаў выкарыстоўваць перад сваім імям знак боскасці. Падобная традыцыя ўзнікла раней сярод валадароў Акадскай імперыі. У некаторых гарадах Шумера існавалі храмы, прысвечаныя Шульгі. Сам ён выхваляўся тым, што называе бога Уту сваім братам.

ВыхваленнеПравіць

Існуе некалькі варыянтаў твору, які атрымаў у навуцы назву «Выхваленне Шульгі», дзе ад першай асобы лугаль паведамляў пра свае дасягненні. Ён прызначаўся не толькі для сучаснікаў, але і валадароў будучага, якія павінны былі захаваць памяць пра мінулае. Шульгі прыводзіў у прыклад самога сябе і казаў, што захоўваў гімны старажытных часоў. Акрамя ваенных перамог і моцу зброі Шульгі славіў свае розум і спрыт. Ён пахваляўся тым, што ведае пісьмовасць лепей за астатніх высакародных, размаўляе і перакладае з некалькіх моў, складае песні і сам грае на музычных інструментах, выконвае ачышчальныя рытуалы і дае прадказанні, выдатна валодае дзідай, лукам і прашчой, бегае без стомы хутчэй за астатніх.

Ужо ў старажытнасці да выхваленняў Шульгі адносіліся крытычна. Так, вавілонскія пісцы 2 тысячагоддзя да н. э. абвінавачвалі яго ў скажэнні абрадаў і сачыненні хлуслівых надпісаў на стэлах.

Зноскі

СпасылкіПравіць