Востраў Шумшу́ (руск.: Шумшу) — адзін з самых паўночных Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 231,4 км²[1].

Шумшу
руск. Шумшу
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча231,4 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
50°45′ пн. ш. 156°21′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Шумшу (Расія)
Шумшу
Шумшу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прырода і геаграфія правіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Размешчаны паміж паўвостравам Камчатка і востравам Парамушыр. Ад Камчаткі аддзелены Першым (11 км), ад Парамушыра — Другім Курыльскім (каля 2 км) пралівамі (гл. Курыльскія пралівы). Даўжыня Шумшу — каля 30 км, найбольшая шырыня — каля 20 км.

Рэльеф узгорысты. Найвышэйшы пункт — горка Высотная (189 м). Глебы ў асноўным пясчаныя. Часам сустракаюцца пясчаныя выдмы і балоцістыя нізіны. Ёсць рэкі, ручаі і азёры.

Флора характэрная для тундры. Пераважае разнатраўе. Уздоўж берагоў шмат марской капусты. Наземная фаўна бедная — лісы, грызуны, птушкі, летам з Камчаткі прыплываюць мядзведзі. На ўзбярэжжы сустракаюцца ластаногія.

Гісторыя правіць

Першымі насельнікамі вострава былі айны, якія жылі пераважна на паўночным захадзе і займаліся паляваннем на марскіх звяроў. Назва Шумшу паходзіць з іх мовы і азначае «сонца» або «сонечны». З XVII ст. на востраў прэтэндавалі Расія і Японія. У XVIII ст. каля айнскага паселішча існавала часовае ўмацаванне Руска-Амерыканскай кампаніі.

У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі. Японцамі былі пабудаваны ваенныя ўмацаванні і аэрадром (выкарыстоўваўся і ў савецкі час). У 1945 г. японскі гарнізон налічваў 8,5 тыс. чалавек, 60 танкаў, да 100 гармат і мінамётаў. У выніку Курыльскай аперацыі 18 жніўня — 23 жніўня 1945 г. Шумшу быў захоплены савецкімі войскамі. Сляды жорсткіх баёў добра бачны і ў наш час.

Увайшоў у склад СССР як частка РСФСР.

Да 1998 г. на востраве размяшчалася ваенная памежная база, існавала некалькі паселішчаў. Зараз незаселены.

Зноскі

Спасылкі правіць