Шумяцкі раён
Шумяцкі раён (руск.: Шумячский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі.
Шумяцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
Шумячский район | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Уваходзіць у | Смаленскую вобласць | ||||
Уключае | 8 муніцыпальных утварэнняў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | пгт Шумячы | ||||
Дата ўтварэння | 1929 | ||||
Кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння | Долусаў Леанід Міхайлавіч | ||||
Старшыня раённага Савета дэпутатаў | Буфістаў Яўген Дзмітрыевіч | ||||
Насельніцтва (2018) | ▼9 375 | ||||
Шчыльнасць | 6,85 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | Рускія, Беларусы | ||||
Плошча |
1367,71[1] (20-е месца) |
||||
Тэлефонны код | 48133 | ||||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйны цэнтар — гарадскі пасёлак Шумячы.
Геаграфія
правіцьПлошча раёна — 1367,71 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хіславіцкім, на поўдні з Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўльскім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Беларуссю.
Раён размяшчаецца Асцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Гісторыя
правіцьУпершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторый Клімавіцкага і Мсціслаўскага паветаў Магілёўскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні.
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).
|
Беларуская дыяспара
правіцьУ раёне з 2016 года дзейнічае філіял грамадскай арганізацыі нацыянальнай-культурнай аўтаноміі беларусаў, старшыня якой Леанід Міхайлавіч Долусаў.
Муніцыпальныя-тэрытарыяльнае падзел
правіцьЗ 2006 года ў Шумяцкім раёне 140 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і сямі сельскіх паселішчаў:
№ | Гарадское і сельскія паселішчы | Адміністрацыйны цэнтр | Колькасць населеных пунктаў |
Насельніцтва | Плошча, км² |
---|---|---|---|---|---|
1 | Шумяцкае гарадское паселішча | пгт Шумячы | 1 | ▼3817 | 7,31[1] |
2 | Надзейкавіцкае сельскае паселішча | вёска Надзейкавічы | 20 | ▼500 | 207,30[1] |
3 | Азёрнае сельскае паселішча | вёска Азёрная | 37 | ▼945 | 217,14[1] |
4 | Первамайскае сельскае паселішча | сяло Первамайскі | 13 | ▼1702 | 279,49[1] |
5 | Панятоўскае сельскае паселішча | станцыя Панятоўка | 17 | ▼708 | 139,44[1] |
6 | Рускаўскае сельскае паселішча | сяло Рускае | 21 | ▼670 | 136,09[1] |
7 | Снегіроўскае сельскае паселішча | вёска Снегіроўка | 22 | ▼714 | 233,00[1] |
8 | Студзянецкае сельскае паселішча | вёска Студзянец | 9 | 319 | 149,85[1] |
Эканоміка
правіцьУ раёне маюцца радовішчы лёгкоплавких глін катэгорыі «А» для выпуску цэглы маркі 150—200, выпрацоўка пры вырабе 15 млн шт. у год — праз 70 гадоў.
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і зерневодстве, ільнаводстве, вырошчванні бульбы. Прамысловасць: Першамайскі шкляны завод (заснаваны ў 1879 годзе), ільнозавод, спіртзавод, хлебакамбінат.
Славутасці
правіць- У раёне знаходзяцца 494 кургана (па берагах рэк).
- Помнік прыроды мясцовага значэння — гай Карэльскай бярозы каля вёскі Вігурына Паляна.
Культавыя славутасці
правіць- У вёсцы Дубавіцы паўразбураная царква канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, стылізаваная пад XVIII стагоддзе.
Транспарт
правіцьАўтадарога А130 «Масква-Варшава» (Варшаўская шаша). Чыгунка Рослаўль — Магілёў.
Асобы
правіцьЗмітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладчык
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Смоленская область. Общая площадь земель муниципального образования
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ а б Оценка численности населения Смоленской области на 1 января 2009-2015 годов
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Оценка численности постоянного населения Смоленской области на 1 января 2018 года
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шумяцкі раён