Шумячы
Шумячы (руск.: Шумя́чи) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Утварае Шумяцкае гарадское паселішча. Пасёлак размешчаны за 145 км на поўдзень ад Смаленска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Панятоўка (на лініі Рослаўль — Крычаў).
Пасёлак гарадскога тыпу
Шумячы
|
Насельніцтва — 3921 чал. (2017).
Гісторыя Правіць
Упершыню згадваецца ў літоўскай грамаце 1587 года ў сувязі з раздачай зямель князем Казімірам. Да XVIII стагоддзя Шумячы — памешчыцкае сяло, затым мястэчка, адзін з валасных цэнтраў Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумячы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены ў склад РСФСР.
У 1922—1929 гадах Шумяцкая воласць уваходзіла ў склад Рослаўльскага павета Смаленскай губерні. З 1929 года Шумячы сталі райцэнтрам, увайшлі ў склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1965 года.
Славутасці Правіць
- Ільінская царква — былы касцёл другой паловы XIX ст.