Шчадрын (Жлобінскі раён)
Шчадры́н[1] (трансліт.: Ščadryn, руск.: Щедрин) — аграгарадок у Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавета.
Аграгарадок
Шчадрын
| ||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 48 км у напрамку на захад ад горада Жлобін, за 131 км ад Гомеля[2]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р90[3].
Радзіма савецкага вучонага Л. С. Сыркіна.
Насельніцтва
правіцьГісторыя
правіцьВядома з XVIII ст. як вёска ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводства. З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі. З 1890 г. сяло ў Стэпскай воласці Бабруйскага павета. У 1924—1930 гг. цэнтр сельсавета ў Парыцкім раёне Бабруйскай акругі, з 1938 г. — Палескай вобласці. З 1935 г. Шчадрын мае статус мястэчка, з 1938 года — зноў вёска.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. у вёсцы дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле. 8 сакавіка 1942 г. акупанты загубілі 1200 жыхароў[2]. У часы акупацыі працавала каталіцкая капліца, але пасля вайны была зачынена савецкімі ўладамі[4]. Рэшткі алтара капліцы былі перададзены касцёлу ў 1991 годзе.
З 1954 года Шчадрын — цэнтр сельсавета ў Парыцкім раёне, з 1961 года ў Светлагорскім раёне, з 1962 г. у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.
Памятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Магіла ахвяр фашызму.
Вядомыя асобы
правіць- Роза Блюмкін (1893—1998) — амерыканская прадпрымальніца.
- Аляксандр Эйг (1894—1938) — палесцінскі батанік яўрэйскага паходжання.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 7. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- ↑ Васькоў, Уладзімір. «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны.» Гісторыя Гомельскага дэканата. Мінск (2011).
Літаратура
правіць- Шчадрын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 492.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчадрын (Жлобінскі раён)