Шчаслівыя людзі (фільм)

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Шчаслі́выя лю́дзі» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2014 годзе.[1]

Шчаслівыя людзіM:
Шчаслівыя людзі
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Белсат
Працягласць 29 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2014
IMDb ID 4716926

Сюжэт правіць

У свеце па-ранейшаму застаюцца месцы, дзе жывуць людзі, адмежаваныя ад грамадства. Але Беларусь — краіна, інтэграваная ў цывілізацыйныя працэсы — наўрад ці можа пахваліцца іх існаваннем. Аўтары апавядаюць пра дзве сям’і, якія пражываюць у Расонскім раёне, у лесе недалёка ад мяжы з Расіяй. Пайшоўшы ў лес, яны абыходзяцца без электрычнасці, сувязі і іншых цывілізацыйных перажыванняў. Жадаючы пачаць новае жыццё, яны вярнуліся ў родную краіну з вялікіх гарадоў — Масквы, Санкт-Пецярбурга… Але іх мары і чаканні супрацьстаялі беларускай рэчаіснасці…

У фільме здымаліся правіць

Акцёр Роля
Юрый Байкоў
Тамара Байкова

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Віктар Аслюк

Узнагароды і намінацыі правіць

  • Cinéma du Réel — 2015, намінацыя на ўзнагароду «Short Film Award» Віктару Аслюку
  • MiradasDoc International Documentary Film Festival — 2015, намінацыя на фестывальную ўзнагароду «Best Short Film» рэжысёру Віктару Аслюку
  • Jahorina Film Festival — 2015, намінацыя на «Golden Maple» у катэгорыі «Best Documentary» рэжысёру Віктару Аслюку

Зноскі

  1. Шчаслівыя людзі, д/ф. Белсат. Праверана 27 красавіка 2020.

Спасылкі правіць