Шчаўе лжэсаланчаковае

Шчаўе лжэсаланчаковае[3] (Rumex pseudonatronatus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі, Сібіры.

Шчаўе лжэсаланчаковае

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex pseudonatronatus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504917
NCBI  2071532
EOL  485401
IPNI  697425-1
TPL  kew-2424835

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна. Сцябло прямое, 100—120 см вышынёй. Пласцінкі ніжняга лісця ланцэтныя або лінейна-ланцэтныя, 10-30 × 1.5-5 см, паступова завостраныя, ля аснавання часам клінаватыя, па краі кучаравыя. Верхняе лісце больш вузкае і кароткае[4].

Суквецці вузка мяцёлкавыя, з коса ўверх накіраванымі галінамі. Кветаножкі ў сярэдняй або ніжняй частцы з патоўшчаным сучляненнем. Унутраныя лісточкі калякветніка пры пладах амаль круглявыя, 3-4.3 мм у даўжыню і ў шырыню, ля аснавання трохі сэрцападобныя, на верхавіне адцягнутыя, амаль цэльнакрайнія. Плады 2.1-2.3 × 1.2 мм, чырванавата-бурыя[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (у тым ліку Украіна), Сярэдняй Азіі, Сібіры; інтрадукаваны ў Вялікабрытанію, пд. Канады і пн. ЗША[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б www-sbras.nsc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 2 верасня 2019. (руск.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)