Шчорсы
Шчо́рсы[1] (трансліт.: Ščorsy, руск.: Щорсы) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Шчорсаўскага сельсавета. Насельніцтва 577 чал. (2008). Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Навагрудка.
Аграгарадок
Шчорсы
| ||||||||||||||||||||||||
Шчорсы — адна з колішніх рэзідэнцый магнацкага роду Храптовічаў.
Этымалогія назвы
правіцьНа думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозвішча Шчорс[2].
Гісторыя
правіцьПаводле падання, у XIV ст. (магчыма, з 1386) у Шчорсах існавала праваслаўная царква, якую па заключэнні Берасцейскай уніі (1596) стала грэка-каталіцкай. Старажытнасць бажніцы пацвярджае царкоўны дакумент, датаваны 1627 годам[3].
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства. У 1758 старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 па фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы мелася багатая бібліятэка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчорсы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце. У пач. XIX ст. тут адкрылася грэка-каталіцкая парафіяльная школа. Па скасаванні уніі (1839) расійскія ўлады ліквідавалі гэту адукацыйную ўстанову, новая школа з'явілася ў Шчорсах толькі каля 1866. У другой палове XIX ст. у вёсцы было 156 двароў, дзейнічалі шпіталь і школа.
У Першую сусветную вайну палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеянняў, мясцовую бібліятэку вывезлі і перадалі пазней Кіеўскаму ўніверсітэту. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета.
-
Палац. Ю. Барэці, 1894
-
Мураванка. Ю. Барэці, 1894
-
Палац, галоўны фасад
-
Палац, 1894
-
Царква і вёска
-
Царква
-
Палац падчас Першай сусветнай вайны
-
Палац падчас Другой сусветнай вайны
Насельніцтва
правіць- 2008 — 577 чал., 286 двароў.
Славутасці
правіць- Бібліятэка Храптовічаў (XVIII ст.)
- Сядзіба Храптовічаў (XVIII—XIX стст., палац не захаваўся)
- Фальварак Мураванка (2-я пал. XIX ст.)
- Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (1770—1776, колішняя грэка-каталіцкая)
Страчаная спадчына
правіцьШчорсаўскі палац Храптовічаў (1770—1776) пацярпеў у Першую і Другую сусветныя войны, пасля чаго яго зруйнавалі савецкія ўлады. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі.
Вядомыя асобы
правіць- Антон Юзаф Глінскі (1817—1866) — польскі пісьменнік.
- Васіль Васільевіч Моніч (1874—1929, Харкаў) — вучоны ў галіне паравозабудавання. Прафесар[4]
- Янка Нёманскі (1890—1937) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч.
- Кастусь Шышэя (1921—2004) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.
У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 414.
- ↑ Szczorsy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 860.
- ↑ https://esu.com.ua/article-69173
Літаратура
правіць- Szczorsy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 859—861.
- Храптовіч-Буцянёва В. А. Злом: (1939―1942): успаміны [пераклад Таццяны і Яўгена Лецкаў; прадмова Я. Лецкі]. — Мінск: Кнігазбор, 2011. - 275 с. - 500 экз. ISBN 978-985-7007-23-3
Спасылкі
правіцьШчорсы на Вікісховішчы |
- в. Шчорсы на Radzima.org
- Шчорсы на сайце «Глобус Беларуси» (руск.)
- Прагноз надвор'я ў в. Шчорсы Архівавана 10 верасня 2016.