Шчупа́к звыча́йны (Esox lucius) — драпежная рыба сямейства шчупаковых. Аб'ект промыслу i развядзення.

Шчупак звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Esox lucius Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162139
NCBI  8010
EOL  206652

Апісанне

правіць

Даўжыня да 1,5 м, маса да 35 кг (звычайна да 1 м i 8 кг). Цела падоўжанае, тарпедападобнае, галава вялікая, пашча шырокая, усеяная вострымі, накіраванымі ўнутр зубамі. Афарбоўка цела плмістая, зменлівая, залежыць ад асяроддзя: шэра-зеленаватая, шэра-жаўтаватая, шэра-бурая, спіна цямнейшая, бакі з буйнымі бурымі ці аліўкавымі плямамі, якія ўтвараюць папярочныя палосы. Спіна цёмная, бруха белаватае з шэрымі крапінкамі. Спінны і анальны плаўнікі аднесены назад. Няпарныя плаўнікі жаўтавата-шэрыя, бурыя з цёмнымі плямамі; парныя — аранжавыя.

Пашырэнне

правіць
 
Шчупак на паштовай марцы Беларусі

Цыркумпалярны від, пашыраны ў прэсных водах Еўразіі i Паўночнай Амерыкі. Жыве ў вялікіх і малых рэках, азёрах, вадасховішчах і сажалках, звычайна ў прыбярэжнай зоне, у водных зарасніках, у непраточных ці слабапраточных водах. На Беларусі трапляецца паўсюдна.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Жыве асела. Трымаецца неглыбокіх, зарослых воднай расліннасцю месцаў, каля захламленых, з хмызвяком берагоў; буйныя шчупакі — на глыбіні. Невялікія чароды ўтварае ў перыяд нерасту і калі збіраецца на зімоўку.

 
Шчупак на паляванні

Драпежнік, ахвяру падсцерагае ў засадзе, затаіўшыся на доўгі час сярод зараснікаў, і хапае ў моцным кідку. Злоўленых рыб заглынае з галавы. Корміцца рознымі відамі рыб, пераважна плоткай і акунём; моладзь — зоапланктонам, затым — маляўкамі. Назіраеццца таксама канібалізм, таму ў прыродзе могуць фарміраваца вадаёмы з чыста шчупаковай іхтыяфаўнай. Інтэнсіўнасць кармлення зніжаецца ў перыяд нересту, у сярэдзіне лета, падчас змены зубоў і ў перыяд ледаставу.

Зімуе па глыбіні. Характэрны нераставыя міграцыі ў час вясенняй паводкі. Нераст групавы, каля берагоў. Самка ў залежнасці ад памеру і ўзросту адкладвае ад 5 да 240 тыс. ікрынак дыяметрам каля 2 мм па ўсёй плошчы нерасцілішча. Развіццё ікры працягваецца 8—14 дзён. Лічынка першы час існуе за кошт жоўцевага мяшка, пасля маляўка пераходзіць на харчаванне дробнымі бесхрыбетнымі (дафніі, цыклопы, лічынкі хіранамід), а дасягнуўшы памераў 5 см — поўнасцю на кармленне моладдзю іншых відаў рыб. Пры спрыяльных умовах ужо да канца першага года жыцця маса цела вырастае да 150 г, а ў трохгадовым узрасце дасягае 640 г і больш.

Гаспадарчае значэнне

правіць

Мяса шчупака ўтрымлівае 18,4 % бялку, 1—3 % тлушчу, з'яўляецца каштоўным дыетычным прадуктам. Адзін з асноўных прамысловых відаў, ахвотна здабываецца і рыбакамі-аматарамі. У рыбных сажалках шчупак з'яўляецца «біялагічным меліяратарам», выядае дробязь непатрэбных відаў рыб (плоткі, акуня, ярша, дробнага карася і інш.), канкурентаў карпа.

 
Прыгатаваны шчупак на блюдзе

У продаж паступае ў жывым, ахалоджаным, замарожаным і кансерваваным выглядзе. Мяса касцістае, часам пахне цінай. Вялікую і сярэднюю рыбу часцей за ўсё выкарыстоўваюць рубленай (для рыбных катлетаў, хрыкадэлькі) і фаршыраванай, дробную (дробных шчупакоў масай каля 200—300 грам) адварваюць з вострымі прыправамі: на 1 кг рыбы 0,75 л вады, па 1 карэнняў (морква, пятрушка, селер), 1 цыбуліна, 3 гарошыны чорнага і 1 гарошына духмянага перцу, 1 бабковы ліст; усё разам варыцца 5—7 хвілін, затым у адвар кладуць рыбу і вараць да гатоўнасці (прыкладна 20 хвілін), абавязкова на слабым агні, не дапускаючы моцнага кіпення, затым рыбу вымаюць шумоўкай, выкладваюць на разагрэтае блюда, пасыпаюць зелянінай пятрушкі і падаюць з адварным картапляным і сметанковым маслам. Дробнага шчупака можна таксама смажыць, выкарыстоўваць для юшкі. У англічанаў у сяр. XX ст. шчупак лічыўся самай смачнай і дарагой рыбай. У некаторых краінах і цяпер стравы з шчупака лічацца дэлікатэснымі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць