Шчучынскае партызанскае злучэнне

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Шчучынскае партызанскае злучэннепартызанскае злучэнне, створанае ў красавіку 1943 года міжраённым партыйным цэнтрам Шчучынскай зоны. Дзейнічала на тэрыторыі Шчучынскага, Зэльвенскага, Васілішкаўскага, Казлоўшчынскага, Дзятлаўскага і Мастоўскага раёнаў Баранавіцкай вобласці. На час злучэння з Чырвонай Арміяй (11—17 ліпеня 1944 года) налічвала каля 4 200 партызан.

Шчучынскае партызанскае злучэнне
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць каля 3200 партызан (ліпень 1944)
Дыслакацыя Шчучынскі, Зэльвенскі, Васілішкаўскі, Казлоўшчынскі, Дзятлаўскі, Мастоўскі раёны Баранавіцкай вобласці
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Сцяпан Пятровіч Шупеня

Камандаванне

правіць

Камандзір — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР Сцяпан Пятровіч Шупеня, намеснік камандзіра па разведцы Я. М. Пятроў, начальнік ваенна-аператыўнага аддзела М. Н. Бурцаў

Аб'ядноўвала Ленінскую партызанскую брыгаду і асобна дзейныя атрады «Грознага» (пазней «Грозны»), «Стралкова» (пазней імя Суворава), І. В. Макарава (пазней імя Катоўскага) і Золава (пазней 1 Мая). У маі 1943 года на базе атрадаў была створана партызанская брыгада «Першамайская», у чэрвені 1943 у злучэнне увайшоў 54-ы партызанскі атрад (пазней імя Дзяржынскага), былі створаны партызанская брыгада імя С. М. Кірава, у лістападзе партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, у снежні партызанская брыгада «Перамога» і ўключана партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола. У кастрычніку 1943 года брыгада Першамайская была перададзена Стаўбцоўскаму партызанскаму злучэнню, у снежні брыгада імя Кірава — Лідскаму партызанскаму злучэнню.

Літаратура

правіць