Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (Шчучын)

Касцёл святой Тэрэзы Авільскай — каталіцкая святыня у горадзе Шчучыне, Гродзенская вобласць, Беларусь. Належыць да Шчучынскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі класіцызму[2].

Каталіцкі храм
Касцёл Святой Тэрэзы
53°36′22″ пн. ш. 24°44′26,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 1826[1] — 1829[1]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000714шыфр 412Г000714
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Каталіцкая парафія была створана ў Шчучыне ў 1436 годзе[3]. Калегіум піяраў тут існаваў з 1718 да 1832 года. У 1718 годзе ў Шчучыне быў заснаваны кляштар ордэна піяраў.

Сучасны будынак касцёла Святой Тэрэзы быў пабудаваны пры гэтым кляштары ў 1826-29 з цэглы па фундацыі князя Францыска-Ксаверыя Друцкага-Любецкага пры кляштары[4]. Пасля польскага паўстання 1830 года большасць каталіцкіх кляштараў на тэрыторыі сучаснай Беларусі была зачынена, у тым ліку і кляштар у Шчучыне. Касцёл св. Тэрэзы стаў выконваць ролю парафіяльнага каталіцкага храма. У 1887 і 1892 будынак касцёла рамантаваўся.

У 1927 піяры аднавілі сваю дзейнасць (працягвалася да 2-й сусветнай вайны). У 1954 касцёл закрыты. У 1988 вернуты Каталіцкаму Касцёлу, ў 1989 годзе адрэстаўраваны[3]. Як і раней, пры храме ў цяперашні час служаць законнікі Айцы Піяры.

У касцёле знаходзіцца статуя Маці Божай Фацімскай. Па ініцыятыве пробашча парафіі ксяндза Казіміра Войцяка і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча статую каранаваў і асвяціў Папа Ян Павел ІІ падчас Сусветных дзён моладзі ў 1991 г. [5].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Мае выцягнутую па падоўжнай восі крыжова-купальную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дамінуе ў ей высокі купал на васьмерыковым барабане над сяродкрыжжам[4]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным дарычным порцікам. Вось сіметрыі галоўнага фасада падкрэсленая ўваходным праёмам з сандрыкам, акном у фігурнай ліштве і люкарнай на франтоне. Бакавыя фасады члянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, аформленымі рустоўкай і завершанымі антаблементам.

Сцены ў інтэр’еры расчлянёны паўкалонамі і аздоблены па ўсім перыметры шырокім карнізам.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць