Шыпіёнэ Баргезэ

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Шыпіёнэ Баргезэ (Сцыпіён Баргезэ, лац.: Scipio Burghesius, італ.: Scipione Borghese; 1 верасня 1577, Рым — 2 кастрычніка 1633, Рым) — італьянскі кардынал-пляменнік Папы Рымскага Паўла V. Праславіўся як мецэнат і нястомны калекцыянер мастацтва (у першую чаргу, антычнага).

Шыпіёнэ Баргезэ
Portrait of Cardinal Scipione Borghese (by Ottavio Leoni).jpg
Герб
Metropolitan Archbishop of Bologna[d]
1610 — 1612
Дыяцэзія Балонская архідыяцэзія[d]
Папярэднік Alfonso Paleotti[d]
Пераемнік Грыгорый XV
камерленга Калегіі кардыналаў[d]
1621 — 1623
Папярэднік Giacomo Sannesio[d]
Пераемнік Урбан VIII
кардынал
з 18 ліпеня 1605
Вялікі пенітэнцыярый
1610 — 1633
Дзяржаўны сакратар Святога Прастола[d]
1605 — 1621
каталіцкі біскуп[d]
з 8 снежня 1610
Адукацыя
Дзейнасць калекцыянер мастацтва, бібліятэкар, дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан
Нараджэнне 1576[1][2][…]
Смерць 2 кастрычніка 1633(1633-10-02)[5][1][…]
Пахаванне
Дынастыя Caffarelli[d]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Шыпіёнэ нарадзіўся ў сям’і Франчэска Кафарэлі і Артэнсіі Баргезэ і спачатку насіў прозвішча Кафарэлі. У бацькі не было сродкаў аплачваць навучанне Шыпіёнэ, і за яго вучобу сродку ўносіў дзядзька па матчынай лініі, Каміла Баргезэ (будучы Папа Рымскі Павел V). Пасля 1605 года, калі Каміла Баргезэ ўзышоў на папскі прастол, ён дастаткова хутка прысвоіў Шыпіёнэ званне кардынала, што давала яму права выкарыстоўваць імя і герб Баргезэ. У гады кіравання Паўла V кардынал Баргезэ валодаў велізарнай уладай у якасці сакратара Папы і главы ватыканскага ўрада. Ад свайго імя і ад імя Папы Шыпіёнэ збіраў шматлікія падаткі і зборы, набыў велізарныя ўчасткі зямлі для сямейства Баргезэ. Кардынал Баргезэ памёр у 1633 годзе ў Рыме і пахаваны ў капэле Баргезэ ў цэрквы Санта-Марыя-Маджорэ.

Мецэнат і калекцыянерПравіць

Кардынал Баргезэ дзякуючы сваёй пасадзе «кардынала-пляменніка» мог скупляць за бесцань або канфіскоўваць творы мастацтва[7]. Так «Зняцце з крыжа» Рафаэля было вывезена з Перуджы, а «Мадонна Палафрэньеры» Караваджа была перавезена з сабора Святога Пятра. Шыпіёнэ Баргезэ быў адным з галоўных заступнікаў і замоўцаў Джавані Ларэнца Берніні.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Scipione Caffarelli // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Scipione Borghese // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 http://www.treccani.it/enciclopedia/scipione-borghese-caffarelli_(Dizionario-Biografico)/
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118661809 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  6. 6,0 6,1 (unspecified title) Праверана 27 сакавіка 2019.
  7. Афіша-Свет — падарожжы, адпачынак, славутасці, водгукі турыстаў

СпасылкіПравіць

Папярэднік:
кардынал Чынцыа Пасеры-Альдабрандзіні
Вялікі пенітэнцыярый
5 студзеня 16102 кастрычніка 1633
Пераемнік:
кардынал Антоніа Барберыні старэйшы