Шырыня каляі
Шырыня каляі — у чыгуначным транспарце, — адлегласць паміж унутранымі гранямі галовак двух паралельных рэек, якія складаюць чыгуначную каляю (або чыгуначны пуць).
З-за розных прычын шырыня каляі на розных чыгунках у розных краінах розная. Гэта стварае пэўныя перашкоды транспарціроўцы грузаў і перавозцы пасажыраў па чыгунках.
Для пераадолення гэтага ўжываць:
- перагрузку грузаў (перасадку пасажыраў) з рухомага складу прызначаных для адной каляі, у вагоны прызначаныя для іншай каляі;
- перастаноўка вагонаў на вагонныя каляскі, прызначаныя для руху па вызначанай каляі;
- розныя рассоўныя колавыя пары.
У гэтых мэтах на стыковачных пунктах, а часта і на дзясяткі кіламетраў у абодва бакі разам могуць быць чыгуначныя калеі рознай шырыні або сумешчаныя двайная каляя.
Каляя чыгунак краін былога СССР, Манголіі і Фінляндыі
правіцьЗ сярэдзіны XIX ст. стандартам на чыгунках Расійскай імперыі, пазней —СССР і Фінляндыі, а пасля і Манголіі, была выбрана шырыня каляі 1524 мм (5 англійскіх футаў). З мая 1970 года да пачатку 1990-х гадоў чыгункі СССР былі пераведзены на каляіну 1520 мм. Гэта было зроблена каб павялічыць стабільнасць каляя пры эксплуатацыі грузавых цягнікоў.