Мальва пагрэбаваная

(Пасля перасылкі з Шэляг)

Мальва пагрэбаваная[3] (Malva neglecta) — від раслін роду Мальва (Malva) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Мальва пагрэбаваная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malva neglecta Wallr.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21836
NCBI  183277
EOL  584651
IPNI  561795-1
TPL  kew-2503504

Назва правіць

Мальва пагрэбаваная, пацёркі, шалежкі[4][5], прасты сляз, сляз, слясь, шалежкі, шэляг[6], перапечкі, праскуркі, свіная рэпа[7][8][9]

Распаўсюджанне правіць

Расце ў Еўразіі ў абласцях субтрапічнага і ўмеранага клімату. Інвазійны від у Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу глебам, багатым на азоцістыя рэчывы. Расце на выганах і сярод рэдкіх кустоў, уздоўж дарог, у садах і гародах.

Батанічная апісанне правіць

Аднагадовая расліна, 10—40 см вышынёй, месцамі пакрытая валасінкамі. Сцябло прамое або прыпаднятае, разгалінаванае.

Лісце з доўгімі чарашкамі, круглявае, часткова 5—7-лопасцевае, пільчатае. Неапушанае зверху, знізу, з валасінкамі і залозкамі. Прылісткі яйкападобныя.

Кветкі развіваюцца ў пазухах лісця. Вяночак у 2 разы даўжэй за чашачку, ружова-белы, пялёсткі злёгку выемчатыя. Цвіце з мая па верасень.

Плод — дыскападобная скрыначка, 6—7 мм у дыяметры, з кароткім слупком.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Лекавая расліна. У народнай медыцыне ўжываецца пры катарах верхніх дыхальных шляхоў і страўнікавых захворваннях.

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

  яшчэ 10 сямействаў
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ каля 25 відаў
       
  парадак Мальвакветныя     род Мальва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Мальвавыя     від Malva neglecta
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 205 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
  6. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вiльня, Субач 2, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць