Шэпшэль Шэпшэлевіч Ходаш

Шэ́пшэль Шэ́пшэлевіч (Алякса́ндр Алякса́ндравіч) Хо́даш (1896, Бабруйск, Мінская губерня1951, Масква) — савецкі прафсаюзны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі.

Шэпшэль Шэпшэлевіч Ходаш
1-ы Старшыня Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі
30 ліпеня 1920 — 1 снежня 1925
Нараджэнне 1896
Смерць 1951
Партыя УКП(б) (1917)
Член у

Біяграфія

правіць

У 1918 годзе член Мінскага падпольнага райкама РКП(б). У 1918—1920 гадах член мінскіх губкама партыі і губернскага ВРК, Камітэта абароны Мінска, адзін з арганізатараў 1-га Мінскага рабочага палка імя Мінскага савета прафсаюзаў, выконваючы абавязкі намесніка камісара працы Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 года старшыня Менскага губернскага савета прафсаюзаў, з 1924 года — Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі.

З 1925 гадах на прафесійнай рабоце ў РСФСР. У 1931—1937 гадах член калегіі і кіраўнік сектара кадраў, начальнік упраўлення навучальных устаноў Наркамата фінансаў СССР. У 1939—1947 гадах намеснік кіраўніка справамі Наркамата (Міністэрства) земляробства СССР. З мая 1947 года начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Галоўводсельгаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

У 1921—1924 гадах член ЦК КП(б)Б, у 1924—1925 гадах член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б. У 1924 годзе член Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б) і кандыдат у члены яго Прэзідыума. Член ЦВК БССР (1920—1925).

Сям’я

правіць
  • Жонка — Паліна Леапольдаўна Разоўская.
    • Дачка — Інэса Аляксандраўна Ходаш, гісторык, бібліёграф.
    • Сын — Уладзімір Аляксандравіч Ходаш, заслужаны вынаходнік РСФСР(1970 г.)[1].
  • Швагер — Ізраіль Леапольдавіч Разоўскі (1899-1938), дырэктар Сталінскай ЦЭЦ.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета РСФСР № 1176 от 11 декабря 1970 года

Спасылкі

правіць