Шэсце князёў
Шэсце князёў (ням.: Fürstenzug) — вялікае насценнае пано ў Дрэздэне (Германія) з выявай працэсіі кіраўнікоў Саксоніі. Пано было першапачаткова намаляванае паміж 1871 і 1876 гадамі з нагоды святкавання 800-й гадавіны кіравання Саксоніяй Ветынскай дынастыі. Для таго, каб абараніць пано ад умоў навакольнага асяроддзя, яно было перанесенае на фарфоравую кафлю агульнай колькасцю ў прыблізна 23000 плітак паміж 1904 і 1907 гадамі. Пано мае даўжыню 102 метры і лічыцца найбуйнейшым мастацкім творам з фарфору ў свеце. На пано выяўленыя партрэты 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі.
Славутасць | |
Шэсце князёў | |
---|---|
ням.: Fürstenzug | |
51°03′10″ пн. ш. 13°44′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Wilhelm Walther[d] |
Дата заснавання | 1900-я і 1870-я |
Вышыня | 10,5 м |
Матэрыял | Meissen porcelain[d] і plasterwork[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Шэсце князёў» размешчана на вонкавай сцяне каралеўскай стайні (ням.: Stallhof) Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі.
Гісторыя
правіцьУ 1589 годзе вонкавая сцяна новапабудаванай каралеўскай стайні Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі ўжо была ўпрыгожана выявай, зробленай вапнавымі фарбамі.[1][2]
Да надыходзячай 800-й гадавіны Ветынскай дынастыі ў 1889 годзе была замоўлена іншая вялікая насценная выява, якая была выканана мастаком Вільгельмам Вальтэрам паміж 1871 і 1876 гадамі. З-за таго, што выява хутка псавалася, яна была перанесена на 23000 плітак з Мейсенскага фарфору паміж 1904 і 1907 гадамі.[3]
На пано выяўленыя 35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі, пачынаючы з Конрада, макграфа Мейсена, які кіраваў у 12 стагоддзі, і заканчваючы Георгам, які быў каралём на працягу толькі двух гадоў у 20 стагоддзі. Выяваў толькі двух кіраўнікоў Саксоніі няма на пано — Генрыха I (каля 1089 г.) і апошняга караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста III, які кіраваў з 1904 да 1918 года. Таксама на пано намаляваны 59 навукоўцаў, майстроў, рамеснікаў, дзяцей і фермераў.[2]
Пано атрымала толькі мінімальныя пашкоджанні падчас бамбардзіровак Дрэздэна 13 лютага 1945 года ў час Другой сусветнай вайны.
Панарама
правіць
Адлюстраваныя асобы
правіць35 маркграфаў, курфюстаў, герцагаў і каралёў Саксоніі намаляваны конна, а салдаты і іншыя людзі суправаджаюць іх пехам. Імя кожнага кіраўніка знаходзіцца пад яго партрэтам. Усе адлюстраваныя асобы маюць апранутыя ў сучаснае адзенне.
- Конрад Вялікі (1127—1156), заснавальнік дынастыі Ветынаў
- Ота II (1156—1190)
- Альбрэхт I (1190—1195)
- Дытрых I (1195—1221)
- Генрых III (1221—1288)
- Альбрэхт II (1288—1307)
- Фрыдрых I (1307—1324)
- Фрыдрых II (1324—1349)
- Фрыдрых III (1349—1381)
- Фрыдрых I (1381—1428)
- Эрнст (1464—1486)
- Фрыдрых II (1428—1464)
- Альбрэхт III (1443—1500)
- Фрыдрых III Мудры (1486—1525)
- Іаган Сталы (1525—1532)
- Іаган-Фрыдрых Вялікадушны (1532—1547)
- Георг Барадаты (1500—1539)
- Генрых V Пабожны (1539—1541)
- Морыц (1547—1553)
- Аўгуст (1547—1553)
- Крысціян I (1586—1591)
- Крысціян II (1591—1611)
- Іаган Георг I (1611—1656)
- Іаган Георг II (1656—1680)
- Іаган Георг III (1680—1691)
- Іаган Георг IV (1691—1694)
- Аўгуст Моцны (1694—1733)
- Аўгуст Сас (1733—1763)
- Фрыдрых Крысціян (1763)
- Фрыдрых Аўгуст I (1750—1827)
- Антон (1827—1836)
- Фрыдрых Аўгуст II (1836—1854)
- Іаган (1854—1873)
- Альберт (1873—1902)
- Георг (1902—1904)
Памеры
правіцьДаўжыня пано «Шэсце князёў» складае 101,9 метраў, вышыня — 10,5 метраў.[3] Але з-за наяўнасці 18 вокнаў у верхняй частцы, плошча паверхні, пакрытай пліткамі, складае толькі 968 м².[3] Кожная фарфоравая плітка мае памер 20,5 на 20,5 см, і агульная колькасць выкарыстаных плітак роўная прыблізна 23000.[3]
Зноскі
- ↑ Fritz Löffler: Das alte Dresden — Geschichte seiner Bauten. 16th ed. Leipzig: Seemann, 2006, ISBN 978-3-86502-000-0 (ням.)
- ↑ а б Reinhard Delau: Der Fürstenzug in Dresden. Edition Sächsische Zeitung, Dresden 2005, ISBN 3-938325-12-7 (ням.)
- ↑ а б в г Staatliche Porzellan-Manufaktur Meissen GmbH, Historical Collection, File AA III K 70
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэсце князёў
- Выява пано «Шэсце князёў» у вялікім разрозненні