Шата Руставелі
Шата Руставелі[5] (груз. შოთა რუსთაველი, 1160-1166?-1216) — грузінскі дзяржаўны дзеяч і паэт XII стагоддзя, аўтар хрэстаматыйнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».
Шата Руставелі | |
---|---|
შოთა რუსთაველი | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1172[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1216[1][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | XII стагоддзе[4] — XIII стагоддзе[4] |
Жанр | паэма |
Мова твораў | грузінская мова |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Біяграфічныя звесткі пра паэта вельмі бедныя. Мянушку «Руставелі» ён, відавочна, атрымаў па месцы свайго нараджэння ў сяле Руставі. Геаграфічных пунктаў з назвай Руставі ў тую эпоху існавала некалькі. Па некаторых дадзеных, паэт належаў да знакамітага роду і быў уладароў Рустаўскага маярату.
ПеракладыПравіць
Поўныя пераклады «Віцязя ў тыгравай шкуры» ёсць на нямецкай (Leist, «Der Mann im Tigerfelle», Лейпцыг, 1880), французскай («La peau de léopard», 1885), англійскай, арабскай, азербайджанскай, армянскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, курдскай, персідскай, японскай, чувашскай (2008, у перакладзе Юхма Мішы), на іўрыце, хіндзі і інш.
На беларускую мову паэму пераклалі Алесь Звонак і Мікола Хведаровіч, яна выйшла асобным выданнем у 1996 годзе. На рускую мову сярод іншых перакладаў С. А. Клычкоў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119468638 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Chota ROUSTAVÉLI // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Shota Rustaveli // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Шата Руставелі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.472.
ЛітаратураПравіць
- Віцязь у тыгравай шкуры. Мн., 1996, (Перакладчыкі А.Звонак і М.Хведаровіч)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шата Руставелі