У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ылені (амх.: እሌኒ; ? — красавік 1522) — палітычная дзяячка Эфіопскай імперыі ў сярэднявеччы.

Ылені Эфіопская
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння XV стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 1522
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Zara Yaqob[d]

Жонка негуса Зара-Якаба. Працягвала актыўную палітычную дзейнасць і пры яго пераемніку Баэда Мар’яме.

Ылені брала ўдзел у прыдворнай барацьбе за пасад пасля смерці Баэда Мар’яма і нямала спрыяла таму, што выбар шляхты быў зроблены на карысць малалетняга Лебна Дэнгеля, якому тады толькі споўнілася 12 гадоў. З гэтага часу яна надоўга стала фактычнай кіраўніцай краіны — многія дзеянні Лебна Дэнгеля ажыццяўляліся пад яе, хоць і неафіцыйным, кіраўніцтвам[1].

Біяграфія

правіць

Дачка караля Хадыі, краіна Ылені, была захоплена імператарам Зэра-Яыкобам за адмову плаціць штогадовую даніну, што прывяло да зняволення Ылені, пераход у хрысціянства і шлюб з Зэра-Яыкобам.[2] Пазней кіраўнікі Хадыі звярнуліся да Адальскага султаната з просьбай аб дапамозе, якая прывядзе да кульмінацыі канфлікту ў рэгіёне падчас абісіна-адальскай вайны . Хоць партугальскі гісторык Бальтасар Цялес пісаў, што у Ылені не было дзяцей, ў некаторых рукапісах Францыска Альварэша «The Prester John of the Indies», сваяк Лібнэ-Дынгыля па мужчынскай лініі, які ўцёк з Амба Гашэна апісваецца, як сын Ылені, тэкст у якім гэта гаворылась з’яўляўся перакладам, але арыгінальны тэкст да нас не дайшоў [3]

Палітычная справа

правіць

Пасля смерці Зэра-Яыкоба наступны імператар Бэыдэ-Марям I прысвоіў Ылені тытул каралевы-маці, бо яго ўласная маці Цыён-Магэса была збітая да смерці падчас праўлення бацькі. Ылені аказалася эфектыўным членам каралеўскай сям’і; Пол Б. Хенцэ каментуе, што падчас яе кіравання яна «была практычна сакіроўцам».[4] Калі Ыскындыр змяніў свайго бацьку, каралеву-маці Ылені першапачаткова лішылі ўлады Амдэ-Мікаэль і іншыя прыбліжонныя да імператара. Аднак прыблізна ў 1486 г. яна ўдзельнічала ў палацавым перавароце, які прывёў да скідвання Амду і яго прыхільнікаў і да іх пакарання, а пасля гэтага Ылені адыграла вядучую ролю ва ўрадзе ў перыяд праўлення імператара Наода .

Абуна Маркас, цэркоўны эфіопскі дзеяч, сказаў партугальскаму місіянеру Францыску Альварэшу, што пасля смерці імператара Наода «ён і каралева Ылені зрабілі яго [Лібнэ-Дынгыля] каралём, бо яны кантралявалі ўсех вялікіх людзіей».[5] Гэта заява сведчыць аб ўладзе, якой валодала Ылені.

Рэгенцтва

правіць

Разумеючы ўзрастаючую пагрозу, з якой Эфіопія сутыкнулася з-за пашырэння асманскага ўплыву ў рэгіёне, саветнік Ылені Перо да Ковільяна прапанаваў накіраваць ёй Матэуса (таксама вядомага як Мацей Армянін) паслом да караля Партугаліі і да Папы Рымскага.[6] Хутчэй за ўсё, партугальцы зразумелі характар місіі Мацея толькі пасля прыбыцця ў Эфіопію, што ўскладніла місію дона Радрыга дэ Лімы да эфіопскага імператара, які чакай не дыпламатычнай місіі, а ваеннай дапамогі і спецыялістаў рознага кшталту .[7] Ылені служыла у якасці галоўнай рэгенткі непаўналетняга Лібнэ-Дынгыля, разам с яго маці, жонкай памерлага імператара Наода, Наод- Магэсай, і Уосэн-Сэгэдам з Годжама, старэйшым сваяком Імператара па мужчынскай лініі.

Альварэш таксама адзначае, што Ылені валодала шматлікімі маёнткамі ў правінцыі Годжам .[8] Іншыя казалі, што «яна была савершэнна ва ўсім: перад Богам, яна праяўляла праведнасць і мела моцную веру, малілася і прымала Святую Камунію; перад свецкім атачэннем, яна накладала на стол [імператарскай дынастыі і блізкаму атачэнню], яна любіла кнігі, ведала закон і разумела дзяржаўныя справы. За гэтыя якасці кароль вельмі любіў нашу каралеву Ылені. Ён лічыў яе сваёй маці.» [9]

Смерць

правіць

Дата смерці Ылені не зусім дакладная. Аднак Пол Б. Хенц заяўляе, што яна памерла ў сталым узросце ў 1520-х гадах [10] і Бекінгем і Хантінгфард пацвярджаюць гэта, сылаясь на нататкі Альварэша, якія, на іх думку, даюць дастаткова інфармацыі, каб датаваць смерць Ылені красавіком 1522 г.[11] Альварэш піша, што яна памерла, калі ён яшчэ знаходзіўся ў Эфіопіі, дадаўшы, што яе смерць выклікала смутак сярод яе падданых.

Крыніцы

правіць
  1. Львова Э.С. История Африки в лицах. Биографические очерки. Выпуск 1: Африка в доколониальную эпоху (руск.)
  2. Hassen, Mohammed. Oromo of Ethiopia with special emphasis on the Gibe region (PDF). University of London. p. 22.
  3. Francisco Álvares, Prester John, p. 245
  4. Paul B. Henze, Layers of Time, A History of Ethiopia (New York: Palgrave, 2000), p. 75
  5. Álvares, Prester John, p. 243
  6. When Mateus set out, the incumbent pope was Pope Julius II, but Pope Leo X had become pope by the time he arrived.
  7. Beckingham and Huntingford, translators, Prester John, p.307; paraphrasing the account of Gaspar Correia. Apparently Álvares never learned this, for in his narrative he repeats, without explanation, Lebna Dengel’s claim that Mattheus lacked the authority to represent him (e.g., p. 283).
  8. Álvares, Prester John, pp. 425, 458.
  9. Jules Perruchon 1893, Les chroniques de Zar’a Yâ‘eqôb et de Ba’eda Mâryâm. Paris: Bouillon, 175-6, as cited in Rita Pankhurst, "Taytu’s Foremothers: Queen Eleni, Queen Säblä Wängel and Bati Dəl Wämbära, " Proceedings of the 16th International Conference of Ethiopian Studies, edited by Svein Ege, Harald Aspen, Birhanu Teferra and Shiferaw Bekele, 53. Trondheim, Norway: Norwegian University of Science and Technology, 2009.
  10. Henze, Layers, p. 86 n.8
  11. Beckingham and Huntingford discuss the evidence on p. 425 n.1 of their translation.