Эалійцы
Эалі́йцы (стар.-грэч.: Αἰολεῖς) † — адно з асноўных старажытнагрэчаскіх плямёнаў, якое ў 1 тысячагоддзі да н. э. насяляла Балканскую Грэцыю, некаторыя астравы Эгейскага мора і заходняе ўзбярэжжа Малой Азіі (Эолія).
Эалійцы † Ἴωνες | |
Алкей і Сапфо
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Старажытная Грэцыя |
Мова | грэчаская |
Рэлігія | політэізм, культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | ахейцы, іанійцы, дарыйцы |
Паходжанне і рассяленне
правіцьЗгодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, эалійцы паходзілі ад Эола, сына Эліна.
Першапачаткова насялялі паўночную грэчаскую вобласць Фесалію. Частка эалійцаў, выціснутая на поўдзень, засяліла Беотыю. Яны склалі значную частку жыхароў горада Дэльфы. У XII - XI стст. да н. э. (згодна археалагічным дадзеным у VIII - VII стст. да н. э.) эалійцы каланізавалі востраў Лесбас, а таксама частку заходняга ўзбярэжжа Малой Азіі, дзе 12 полісаў стварылі вобласць Эолію.
Міфалогія
правіцьЭалійцы зрабілі значны ўнёсак у развіццё старажытнагрэчаскай міфалогіі, што асабліва бачна на прыкладзе беатыйскага цыкла, які адлюстроўваў міфічную генеалогію валадароў магутнага горада Фівы. Так, Кадм, заснавальнік Фіваў і манарх Беотыі, лічыўся выхадцам з Фінікіі, яго імя ўзгадвалася ў сувязі з Ілірыяй і Фракіяй. Яму прыпісваліся перамога над фантастычным змеем, вырошчванне воінаў праз пасеў змяіных зубоў, адкрыццё медзі і стварэнне грэчаскага пісьма.
Не меней вядомым героем ва ўсім антычным свеце быў кемлівы валадар Эдып, які пазбавіў Фівы ад сфінкса, аднак не пераадолеў змрочнае прадказанне Дэльфійскага аракула. Яго ўнук Пенфей супрацівіўся распаўсюджванню культа Дыяніса і загінуў ад рукі сваёй маці, прыхільніцы гэтага бога.
З эалійскіх зямель таксама паходзіў Ясон, правадыр арганаўтаў. У міфах пра Ясона, як і пра Кадма, прасочваецца матыў змагання са змеем і сеяння змяіных зубоў, з якіх вырастаюць воіны.
Эалійскі паэт Гесіёд адным з першых адлюстраваў агульнагрэчаскую міфалагічную традыцыю.
Мова
правіцьЭалійскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы быў прадстаўлены ў літаратуры значна горш, чым іанійскі. У адным з твораў Платона ён нават названы варварскім. Аднак акрамя Гесіёда на эалійскім дыялекце складалі сваю лірыку Алкей і Сапфо, пісаў лагаграф Геланік.
Спасылкі
правіць- AEOLUS-ΑΙΟΛΟΣ Архівавана 20 жніўня 2017.
- The Tragic Dynasties — Thebes: The House of Cadmus Архівавана 22 лістапада 2012.
- Gregory Nagy, The Aeolic Component of Homeric Diction Архівавана 22 чэрвеня 2013.
- History and Culture of Lesvos (Lesbos) island, Greece