Эба Юханна Ліндквіст

Эба Юханна Ліндквіст (шведск.: Ebba Johanna Bergman Lindkvist, 10 сакавіка 1882 — 5 чэрвеня 1942) — шведская актрыса і кінарэжысёр.

Эба Юханна Ліндквіст
Дата нараджэння 10 сакавіка 1882(1882-03-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1942(1942-06-05) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, акцёрка
IMDb ID 0511948
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Эба Юханна нарадзілася ў Стакгольме. Яе бацькамі былі Густаў Эдвард Бергман і Эма Аўгуста Шарлота Бробек. Эба была другой з чацвярых дзяцей. Яна вывучала спевы і драму ў Берты Тамелін і Эміля Хільберга. Па заканчэнні навучання пачала выступаць у перасоўных і муніцыпальных тэатрах, у прыватнасці з трупай Sydsvenska Skådebanan.

У 1907 годзе Эба Юханна выйшла замуж за Віктара Ліндквіста. У гэтым шлюбе нарадзіўся сын Рудольф. Разам з мужам Эба ў 1910 г адкрыла школу спеваў і драмы ў Мальмё. 27 кастрычніка 1910 года яна выпусціла кінаверсію п’есы Фрэдэрыка Дальгрэна Värmlänningarna і сама знялася ў ім. Тым самым Эба Ліндквіст стала першай шведкай-кінарэжысёрам, на год апярэдзіўшы Ганну Удгрэн, якой першынство прыпісвалася да 2016 г. Супрацоўнічала з фатографам Эрнстам Дзітмерам, які ўдзельнічаў у стварэнні дэкарацый для яе фільма. Усяго Эба знялася ў двух кінафільмах.

Амаль усё жыццё пражыла ў Сконе. Памерла ад пнеўманіі ў 1942 годзе ў Векшэ.

У 2016 годзе ў гонар Эбы Юханны Ліндквіст быў заснаваны медаль, якім узнагароджваюць выбітных жанчын-рэжысёраў, фатографаў, сцэнарыстаў і рэдактараў з Сконэ.

Зноскі

  1. Ebba Lindkvist // (unspecified title)