Эберхард (герцаг Баварыі)

герцаг Баварыі (937—938)

Эберхард (ням. Eberhard, пам. 940) — герцаг Баварыі ў 937-938 гадах з дынастыі Луітпольдынгаў.

Эберхард
ням.: Eberhard
Сцяг25-ы герцаг Баварыі
937 — 938
Папярэднік Арнульф Злы
Пераемнік Бертольд
Нараджэнне невядома
Смерць каля 940
Род Луітпольдынгі
Бацька Арнульф Злы
Жонка Луітгарда
Дзеці Вігфрыд
Вігбурга

Біяграфія

правіць

Эбэрхард быў старэйшым сынам баварскага герцага Арнульфа Злога.

У 933 ці 934 годзе яму была прапанавана карона Італіі пасля смерці караля Рудольфа II, аднак паход Эбэрхарда ў Італію праваліўся.

У 937 годзе памёр Арнульф Злы і Эберхард атрымаў у спадчыну герцагства Баварыю. Скарыстаўшыся смерцю Арнульфа, германскі кароль Атон I Вялікі вырашыў аднавіць ўладу Германіі над Баварыяй, амаль цалкам ліквідаваную Арнульфам, і ў 938 годзе уварваўся ва ўладанні Эберхарда. У двух ваенных кампаніях Атон разграміў герцага і зрынуў яго з пасады. Замест Эберхарда герцагам быў пастаўлены яго дзядзька Бертольд, кіруючы да гэтага ў Карынціі. Далейшы лёс Эберхарда не вядомы: магчыма ён памёр каля 940 года або з'ехаў у Венгрыю (герцаг працягваў палітыку свайго бацькі па падтрыманні міру з венграмі).

Шлюб і дзеці

правіць
  • Луітгарда, дачка Вігерыка Вердэнскага:
    • Вігфрыд, біскуп Вердэна (пам. 985)
    • Вігбурга, замужам за Хартвікам, пфальцграфам Баварскім