Марцін Эвальд Вольні (20 сакавіка 1846, Берлін — 8 студзеня 1901, Мюнхен) — нямецкі аграном, глебазнавец, фізік, адзін з заснавальнікаў навуковай аграноміі.

Эвальд Вольні
ням.: Ewald Wollny
Дата нараджэння 20 сакавіка 1846(1846-03-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1901(1901-01-08)[1][2][…] (54 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера аграномія
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Проскау (Сілезія). З 1870 г. выкладчык Лейпцыгскага ўніверсітэта. З 1872 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы, дзе загадваў вопытным полем і сельскагаспадарчай лабараторыяй. Надаючы вялікае значэнне ўплыву фізічных уласцівасцяў глебы на ўрадлівасць, Вольні зрабіў шматлікія даследаванні тэмпературы глебы, яе вільготнасці, агрэгатнага стану, капілярных з'яў у глебе. Вывучыў змены фізічнага стану глебаў пад уплывам апрацоўкі, палявых раслін, даследаваў арганічныя рэчывы глебы, яе механічны склад і структуру, уздзеянне клімату на глебу і ўраджайнасць сельскагаспадарчых раслін. Вольні даказаў сувязь паміж дынамікай фізічных уласцівасцяў глебы і яе урадлівасцю. У гэтым заключаецца асаблівая каштоўнасць работ Вольні, бо ў той час у навукова-агранамічных колах панавалі тэарэтычныя палажэнні Юстуса Лібіха, згодна з якімі урадлівасць глебы ставілася выключна ў залежнасць ад хімічных працэсаў, якія адбываюцца ў той ці іншай глебе. Вольні — адзін са стваральнікаў агранамічны фізікі. У 1878—1890 гг. выдаваў часопіс «Forschungen auf dem Gebiete der Agrikulturphysik».

Зноскі

  1. а б Swartz A. Ewald Wollny // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ewald Wollny // Biodiversity Heritage Library — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Wolfgang Böhm: Ewald Wollny. Bahnbrecher für eine neue Sicht des Pflanzenbaus. Auretim Verlag Göttingen 1996. ISBN 3-930354-05-5 (Mit Foto, Ewald Wollny-Bibliographie und Verzeichnis aller Veröffentlichungen über Wollny).