Э́гберт Уэ́секскі «Брэтвальда»[4] (англ.: Egbert of Wessex "Bretwalda" (Ecgbehrtу, Ecgbert); каля 770 — ліпень 839) — кароль Уэсекса, кіраваў у 802839 гадах. Шэраг гісторыкаў лічыць Эгберта першым каралём Англіі, бо ён упершыню ў гісторыі аб’яднаў пад уладай аднаго кіраўніка большасць зямель, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Англіі, а астатнія вобласці прызналі над сабой яго вярхоўную ўладу. Афіцыйна Эгберт такі тытул не выкарыстоўваў і ўпершыню яго ужыў у сваёй тытулатуры кароль Альфрэд Вялікі.

Эгберт Уэсекскі
стар.-англ.: Ecgbryht
англ.: Egbert, Eagberht
кароль Уэсекса[d]
802 — 839
Папярэднік Beorhtric[d]
Пераемнік Этэльвульф[d]
Кароль Мерсіі[d]
829 — 830
Папярэднік Wiglaf of Mercia[d]
Пераемнік Wiglaf of Mercia[d]
Нараджэнне не раней за 775
Смерць 839[1]
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Ealhmund of Kent[d][2]
Маці unnamed mother of King Egbert of Wessex[d][3][2]
Жонка unnamed wife of King Egbert of Wessex[d][2]
Дзеці Этэльвульф[d][2], Æthelstan of Kent[d][3] і Eadgyth[d][3]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эгберт Уэсекскі

Біяграфія

правіць

Бацькам Эгберту быў Элмунд Кенцкі. У 780-ых кароль Мерсіі Офу і Беортрык з Уэсекса выгналі Эгберта, але ў 802 годзе, пасля смерці Беортрыка, ён вярнуўся і захапіў трон. Пра першыя 20 гадоў праўлення Эгберту вядома мала, але, відавочна, ён здолеў утрымаць незалежнасць Уэсекса ад Мерсіі, якая тады дамінавала сярод англійскіх каралеўстваў. У 825 годзе Эгберт здолеў Беорнвульфа з Мерсіі ў бітве пры Эландуні і паклаў канец дамінаванню Мерсіі. Далей ён падпарадкаваў сабе іншыя каралеўства паўднёва-ўсходняй Англіі, якія да таго ж залежалі ад Мерсіі. У 829 годзе ён нанёс паразу Віглафу з Мерсіі, прагнаў яго з каралеўства і часова кіраваў Мерсіяй непасрэдна. У тым жа годзе Эгберту падпарадкаваўся кароль Нартумбрыі. Эгберт не здолеў утрымаць свае заваёвы, і праз год Віглаф вярнуў сабе трон Мерсіі. Аднак, Уэсекс захаваў кантроль над Кентам, Сасексм і Сурэем. Эгберт аддаў гэтыя ўладанні ў кіраванне свайму сыну Этэльвульфу. Пасля смерці Эгберта ў 839 годзе Этэльфульф атрымаў у спадчыну яго трон. Каралеўствы паўднёва-ўсходняй Англіі ў рэшце рэшт уліліся ў каралеўства Уэсекс пасля смерці Этэльвульфа ў 858 годзе.

Зноскі

  1. The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England: Lapidge/The Wiley Blackwell Encyclopedia of Anglo-Saxon England / M. Lapidge, J. Blair, S. Keynes et al. — 2 — Chichester: Wiley, 2014. — P. 534. — 583 p. — ISBN 978-0-470-65632-7, 978-1-118-31606-1 — doi:10.1002/9781118316061
  2. а б в г Kindred Britain
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. Bretwalda — літаральна Брытанскі ўладар.