Эгертан (універсітэт)

(Пасля перасылкі з Эгертан, універсітэт)

Эгертан (англ.: Egerton) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Усходняй Афрыкі. Размешчаны ў гарадах Накуру і Нджора (каля Накуру) у Кеніі.

Эгертан
Міжнародная назва Egerton University
Заснаваны 1939
Тып грамадскі
Канцлер Эмбасадар Бертэль Адбу Кіплагат
Бакалаўрыят ёсць
Магістратура ёсць
Аспірантура ёсць
Размяшчэнне Накуру, Кенія
Кампус Накуру
Юрыдычны адрас P.O Box 536, Egerton 20115, Kenya
Сайт egerton.ac.ke
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Універсітэт Эгертан быў заснаваны брытанцам лордам Морысам Эгертанам у 1939 г. як вышэйшая сельскагаспадарчая школа для белай моладзі ва Усходняй Афрыцы. У 1956 г. на аснове школы быў створаны сельскагаспадарчы коледж, у 1987 г. - універсітэт.

Факультэты правіць

  • Факультэт сельскай гаспадаркі
  • Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук
  • Факультэт камерцыі
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт навакольнага асяроддзя
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт навукі
  • Ветэрынарны факультэт

Сістэма адукацыі правіць

Універсітэт Эгертан мае трохступеністую сістэму адукацыі:

  • Бакалаўрыят
  • Магістратура
  • Дактарантура

Па іх заканчэнню надаюцца званні бакалаўра (BСh), магістра (MA) і доктара (PhD, RnD, MD).

Акрамя таго, універсітэт арганізуе падрыхтоўчыя курсы і курсы павышэння кваліфікацыі. Адукацыя вядзецца на англійскай мове і мове суахілі.

Спасылкі правіць