Эгіль Скалагрымсан

Эгіль Скалагрымсан (ісл.: Egill Skallagrímsson — сын Лысага Грыма; каля 910, Боргарнес (паводле паданняў) — каля 990) — вялікі ісландскі скальд, жыццё якога апісанае ў «Сазе пра Эгіля» (мяркуюць, што яна напісана каля 1220). Згодна з сагай, скальд, сын аднаго з першапасяленцаў Ісландыі, бясстрашна змагаўся з каралямі Нарвегіі Харальдам і Эйрыкам, здзяйсняў ваярскія подзвігі і быў верны сябрам, горача любіў сына. Адначасова ён быў агідны, сквапны, люты, сеяў раздор дзеля пацехі.

Эгіль Скалагрымсан

Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 910[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 990
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Skalla-Grímr[d]
Дзеці Þorsteinn Egilsson[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, ваяр, скальд, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Egil Skallagrimsson, // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі правіць