Эда (горад)

былая назва Токіа

Эда[1] (яп.: 江戸 — «дзверы ў заліў», «эстуарый») — старая назва Токіа, сучаснай сталіцы Японіі, да 1868 года. Цяпер так называюць старую цэнтральную частку Токіа паблізу замка Эда.

Гісторыя

правіць

Першая згадка пра Эда датуецца 1457 годам, калі мясцовы ўладальнік Ода Дакан загадвае ўзвесці ля берагоў сучаснага Такійскага заліва невялікі замак у рыбацкім пасёлку Эда[2].

З канца XVI стагоддзя землі Эда ўвайшлі ва ўладанні Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе заснаваў тут сёгунат. На працягу ўсяго перыяду Эда (16031867) горад іграў ролю палітыка-адміністрацыйнага цэнтра Японіі, хоць і саступаў па статусу сталіцы Кіёта. За час свайго існавання Эда ператварыўся з маленькага паселішча ў адзін з найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам больш за 1 мільён чалавек (1721 г.).

Эда быў падзелены на два вялікія жылыя масівы. У цэнтры горада ўзвышаўся замак сёгунаў Такугава, на захад ад якога прасціраліся сядзібы самураяў. На ўсходзе, уздоўж ракі Сумідагава і прызамкавых рвоў шчыльна ўціскаліся дамы простага люду — мяшчан і купцоў.

Пры рэстаўрацыі Мэйдзі (1868) рэзідэнцыя імператара была перамешчаная ў Эда, а сам горад атрымаў новую назву «Токіа» (東京, «усходняя сталіца»).

У 1943 годзе Токіа абвешчаны афіцыйнай сталіцай краіны.

Панарама Эда, Фелікс Беато, 1865-1866


Зноскі

  1. Напісанне Эда паводле: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  2. История Японии / А. Е. Жуков. — М.: Институт востоковедения РАН, 1998. — Т. 1: С древнейших времён до 1868 г. — 659 с. — ISBN 5-8928-2-107-2. (руск.)

Спасылкі

правіць