Эдвард Брансфілд
Э́двард Бра́нсфілд (англ.: Edward Bransfield; каля 1785 г. — 31 кастрычніка 1852 г.) — брытанскі мараплавец ірландскага паходжання. Адзін з першаадкрывальнікаў Антарктыды.
Эдвард Брансфілд | |
---|---|
Edward Bransfield | |
Род дзейнасці | мараплавец |
Дата нараджэння | 1785 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1852 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Вялікабрытанія |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся каля 1785 г. недалёка ад Корка на поўдні Ірландыіі. У 1803 г. прыняты на ваенную службу.
У 1819 г. падчас знаходжання ў Паўднёвай Амерыцы атрымаў загад узначаліць экспедыцыю на караблі «Вільямс» для праверкі факта існавання Паўднёвых Шэтландскіх астравоў. У студзені 1820 г. экспедыцыя дасягнула астравоў. Эдвард Брансфілд часткова даследаваў іх, нанёс на карту і абвясціў валоданнем Вялікабрытаніі. 30 студзеня 1820 г. удзельнікі экспедыцыі заўважылі паўночны ўскраек Антарктыды. Хаця гэта здарылася пазней за адкрыццё Антарктыды амерыканцам Н. Палмерам і расійскай экспедыцыяй на чале з Ф. Белінсгаўзенам, Эдвард Брансфілд лічыцца многімі географамі першаадкрывальнікам самага паўднёвага кантынента.
Пасля вяртання ў Вялікабрытанію Эдвард Брансфілд выклаў звесткі пра сваю экспедыцыю ў кнізе. Апошнія гады жыцця правёў на поўдні Англіі. Памёр у 1852 г. і быў пахаваны ў Брайтане.
Памяць
правіцьІмя Эдварда Брансфілда прысвоена востраву, гары, праліву, групе скал і западзіне на Паўднёвых Шэтландскіх астравах.