Эдвард Герэк (польск.: Edward Gierek; 6 студзеня 1913, вёска Паромбка, Царства Польскае, Расійская імперыя29 ліпеня 2001, Цешын, Сілезскае ваяводства, Польшча) — польскі палітычны дзеяч. Першы сакратар ЦК ПАРП (1970-1980). У 1981 кароткі час знаходзіўся ў зняволенні.

Эдвард Герэк
Edward Gierek
Эдвард Герэк
сцяг
4-ы першы сакратар ЦК ПАРП
20 снежня 1970 — 6 верасня 1980
Папярэднік Уладзіслаў Гамулка
Пераемнік Станіслаў Каня
 
Партыя Польская аб'яднаная рабочая партыя
Дзейнасць палітык
Веравызнанне атэізм
Нараджэнне 6 студзеня 1913(1913-01-06)
Смерць 29 ліпеня 2001(2001-07-29) (88 гадоў)
Пахаванне
Жонка Stanisława Gierek[d]
Дзеці Adam Gierek[d]
 
Узнагароды
Order of the Builders of People's Poland Партызанскі крыж Medal for Long Marital Life ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Grand Collar of the Order of Prince Henry ордэн Югаслаўскай зоркі Нацыянальны ордэн Хасэ Марці залаты крыж Заслугі Work Flag Order, 1st class

У 1923 г. разам з маці эміграваў у Францыю, дзе ў 1926-1934 гг. працаваў на вугальных шахтах. У 1931 г. уступіў у шэрагі Французскай кампартыі. У 1934 г. за ўдзел у страйку шахцёраў быў арыштаваны і высланы ў Польшчу, дзе неўзабаве быў прызваны ў армію. У 1937 эміграваў у Бельгію, працаваў гарняком на вугальнай шахце. У 1937 г. уступіў у шэрагі кампартыі Бельгіі. Падчас нямецкай акупацыі Бельгіі (1940-1944) удзельнічаў у Руху Супраціву, быў адказным за выпуск польскай падпольнага друку.

У 1980 г. пасля серыі масавых агульнанацыянальных забастовак, праведзеных у знак пратэсту супраць падвышэння коштаў на прадукты харчавання, адпраўлены ў адстаўку. Пасля прыходу да ўлады Войцеха Ярузельскага быў падвергнуты хатняму арышту. Адышоў ад палітычнага жыцця, жыў у правінцыі, займаўся напісаннем мемуараў.

Дэпутат сейма ПНР у 1952-1980 гг.