Эдвард Охаб
Эдвард Мечыслаў Охаб (польск.: Edward Mieczysław Ochab; 16 жніўня 1906, Кракаў — 1 мая 1989, Варшава) — польскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП) у сакавіку — кастрычніку 1956 года, Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР у жніўні 1964 — красавіку 1968 гадоў.
Эдвард Охаб | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Edward Ochab | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Завадскі | ||||||
Пераемнік | Марыян Спыхальскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баляслаў Берут | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Гамулка | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1906[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
1 мая 1989[1][2][…] (82 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Разалія Охаб[d] | ||||||
Дзеці | Марына Охаб[d] | ||||||
Партыя | ПАРП | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьЭдвард Охаб адукацыю атрымаў у Ягелонскім універсітэце, які скончыў у 1927 годзе. Кааператыўны дзеяч, з 1929 член Камуністычнай партыі Польшчы.
Пасля пачатку вайны ў верасні 1939 года знаходзіўся ў зняволенні ў Цэнтральнай турме Варшавы. 7 верасня 1939 года ён быў вызвалены[4] і разам з іншымі камуністамі з варшаўскай партыйнай арганізацыі абараняў сталіцу ў шэрагах сфарміраванай з добраахвотнікаў рабочай брыгады абароны Варшавы[5], а пасля капітуляцыі гарнізона — перабраўся ў СССР.
У Кіеве і Саратаве працаваў у савецкім выдавецтве. З 1941 служыў добраахвотнікам у РСЧА.
У 1943 годзе стаў адным з арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў і 1-й Варшаўскай пяхотнай дывізіі. У студзені 1944 ён увайшоў у склад Цэнтральнага Бюро Польскіх Камуністаў у Маскве. У першых днях жніўня 1944 улучаны ў склад ЦК Польскай рабочай партыі (ППР).
Міністр публічнай адміністрацыі Польшчы 1944—1946, віцэ-міністр нацыянальнай абароны 1949—1950, міністр сельскай гаспадаркі 1957—1959.
Ваяводскі першы сакратар ППР у Катавіцах 1946—1948, сакратар ЦК ПАРП 1948—1956, намеснік члена Палітбюро ЦК ПАРП 1950—1952, член Палітбюро ЦК ПАРП 1954—1968, першы сакратар ЦК ПАРП 1956.
Дэпутат Сойма ПНР 1947—1969, намеснік старшыні Дзяржаўнага савета 1961—1964 і старшыня Дзяржаўнага савета 1964—1968.
З 1950 па 1952 год быў прэзідэнтам Таварыства польска-савецкай дружбы. Старшыня Фронту нацыянальнага адзінства 1965—1968.
У красавіку 1968 года сышоў з пасад старшыні Дзяржаўнага савета і Фронту нацыянальнага адзінства і таксама члена Палітбюро ў знак пратэсту супраць антысеміцкай кампаніяй, якой кіраваў урад.
Пахаваны на могілкі «Вайсковыя Павонзкі» ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ а б Edward Ochab // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward Ochab // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Польское рабочее движение в годы войны и гитлеровской оккупации (сентябрь 1939 — январь 1945) / М. Малиновский, Е. Павлович, В. Потеранский, А. Пшегонский, М. Вилюш. М., Политиздат, 1968. стр.66
- ↑ История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945 (в шести томах). / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 1. М., Воениздат, 1960. стр.209
Літаратура
правіць- Tysiąc lat dziejów Polski. Kalendarium. Chronologiczny przegląd wydarzeń. / Władysław Kurkiewicz, Adam Tatomir, Wiesław Żurawski. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1979. — ISBN 8320531411.
- Nie takie rzeczy zobaczycie. / Jerzy Morawski. — «Polityka» 2000, № 14.
Спасылкі
правіць- Эдвард Охаб Архівавана 1 лютага 2012. на сайце nts-rs.org (руск.)
- Edward Ochab на сайце szkolnictwo.pl (польск.)
- Epizod Ochaba(недаступная спасылка) на сайце focus.pl (польск.)