Эдвард Тэйлар (англ.: Edward Taylor; каля 1642—1729) — амерыканскі паэт і святар.

Эдвард Тэйлар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1642[1] ці 1645[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1729(1729-06-29)[4], 1729[5][6][…], 24 чэрвеня 1729(1729-06-24)[7] ці 25 чэрвеня 1729(1729-06-25)[7]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Keziah Stiles[d], Naomi Devotion[d], Samuel Taylor[d] і Bathshua Taylor[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач, паэт, пісьменнік, святар
Мова твораў англійская

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Англіі. Сын фермера сярэдняй рўкі — незалежнага фермера, уладальніка сваёй уласнай зямлі, — Эдвард Тэйлар быў настаўнікам, які ў 1668 г. прыплыў у Новую Англію. Атрымаўшы адукацыю ў Гарвардзе, як усе свяшчэннікі, што прайшлі там падрыхтоўку, ён ведаў грэчаскую, лацінскую і яўрэйскую мовы. Самаадданы і набожны чалавек у адносінах да пасяленцаў, Эдвард Тэйлар дзейнічаў як місіянер, калі пагадзіўся на службу святара ў памежным горадзе Уэстфілдзе (Масачусетс), 160 кіламетраў углыб лясных гушчароў і дзікай прыроды. Ён быў найлепш адукаваным чалавекам у гэтых мясшнах і выкарыстоўваў свае веды мэтанакіравана, працуючы ў якасці гарадскога галавы, лекара і грамадзянскага кіраўніка.

Сціплы, набожны і працавіты, Эдвард Тэйлар ніколі не друкаваў сваіх вершаў, якія былі знойдзены толькі ў 1930-х. Пры тым ягоныя вершы — найлепшыя ўзоры паўночнаамерыканскай паэзіі XVII стагоддзя. Эдвард Тэйлар пісаў разнастайныя вершы: хаўтурныя элегіі, лірыку, сярэднявечныя «дыялогі» і 500-старонкавую «Вершаваную гісторыю хрысціянства» (пераважна гісторыі пакутнікаў). Яго найлепшыя творы, з пункту гледжання сучасных крытыкаў, — серыі кароткіх роздумаў.

Зноскі

  1. Annals of the American Pulpit: Commemorative Notices of Distinguished American Clergymen of Various Denominations — Vol. 1.
  2. Sapere.itDe Agostini Editore, 2001.
  3. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/t/taylor_edward.htm
  4. Edward Taylor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Pas L. v. Rev. Edward Taylor // Genealogics — 2003.
  6. Edward Taylor // National Library of Portugal — 1796.
  7. а б Прабук — 2018.

Літаратура

правіць
  • Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]