Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі

Князь Э́двін Друцкі-Любецкі, Э́двін Цэзарый Адам Друцкі-Любецкі, Э́двін Геранімавіч Друцкі-Любецкі (21 жніўня 1828, Лунін — 8 жніўня 1901, Лунін) — буйны землеўласнік Расійскай Імперыі, пінскі павятовы маршалак (1859—1872).

Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі
маршалак шляхты Пінскага павета
1859 — 1872
Нараджэнне 21 жніўня 1828(1828-08-21)
Смерць 8 жніўня 1901(1901-08-08) (72 гады)
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Геранім Друцкі-Любецкі
Маці Крысціна са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Жонка Ядвіга з Радзівілаў[d][1]
Дзеці Фелікс Друцкі-Любецкі[d] і Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся ў сям’і князя Гераніма Францішкавіча Друцкага-Любецкага (1776/9—1844), пінскага павятовага маршалка (1817—1823), і Крысціны Шчыт-Неміровіч. Быў хрышчаны ў каталіцтва і атрымаў імя «Эдвін-Цэзарый-Адам», з якіх звычайна карыстаўся імем «Эдвін».

Службовая дзейнасць правіць

У 1859—1872 гг. быў пінскім павятовым маршалкам: у 1859—1863 гг. быў маршалкам паводле выбару дваранства Пінскага павета, а пасля 1863 г. (калі расійская ўлада адмяніла выбарнасць маршалкаў у Заходнім краі) шмат год служыў на пасадзе пінскага павятовага маршалка ўжо па прызначэнні расійскіх улад.

Маёнтак правіць

Адносіўся да латыфундыстаў. Валодаў па спадчыне ад бацькі значнымі маёнткамі ў Мінскай губерні (Расійская Імперыя): у Пінскім павеце — маёнтак Лунін (11 906 дзесяцін), маёнтак Велута (8 127 дзесяцін), маёнтак Багданаўка (7 398 дзесяцін); у Мінскім павеце — маёнткі Стары Ракаў і Наваполле (цалкам 4 893 дзесяціны)[2]. Гэта разам складала 32 324 дзесяціны зямлі.

Сям’я правіць

Пабраўся першым шлюбам (28 красавіка 1859 г.) з князёўнай Ядвігай Канстанцінаўнай Радзівіл (1839—1863), дачкой князя Канстанціна Радзівіла (1793—1869) і Цэліны Сулістроўскай (1805—1836). Меў ад першай жонкі двух сыноў:

Пасля смерці Ядвігі пабраўся другім шлюбам у 1867 г. з Францішкай Кашоўскай (1844—1915), ад якой меў сына і дачку:

Зноскі

  1. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник… С. 192.
  3. «Родовод» — открытое многоязычное генеалогическое древо http://ru.rodovid.org/wk/Запись:355086

Літаратура правіць

  • Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1861—1900 : справочник / Д. М. Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 672 с.
  • Жытко, А. П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861—1914 гг. / А. П. Жытко. — Мінск : БДПУ, 2003. — 233 с.
  • Раюк, А. Р. Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919): беларускі князь і патрыёт / А. Р. Раюк // Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — С. 191—198.
  • Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
  • Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.