Эдгар Варэз (фр.: Edgar(d) Varèse; 22 снежня 1883, Парыж — 6 лістапада 1965, Нью-Ёрк) — французска-амерыканскі кампазітар, адзін з піянераў электроннай і канкрэтнай музыкі.

Эдгар Варэз
фр.: Edgard Varèse
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 22 снежня 1883(1883-12-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1965(1965-11-06)[2][3][…] (81 год)
Месца смерці
Краіна
Жонка Louise Varèse[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Шарль-Мары Відор, Albert Roussel[d] і Vincent d'Indy[d]
Прафесіі кампазітар, музыказнавец, дырыжор
Жанры опера і класічная музыка
Выхаванцы Chou Wen-chung[d] і André Jolivet[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выступаў як дырыжор з арганізаваным ім «Сімфанічным хорам» у Берліне (1908). З 1915 года жыў у ЗША, дзе заснаваў шэраг музычных калектываў і арганізацый, удзельнічаў у стварэнні Панамерыканскага таварыства кампазітараў (1926). Эксперыментаваў у галіне тэмбравыга абнаўлення музычнай мовы з дапамогай сучаснай тэхнікі і індустрыі шумоў, а таксама выкарыстання электроннай музыкі («Электранічная паэма», «Іанізацыя» для 41 ударнага інструмента і 2 сірэн, і інш.). Працаваў над пашырэннем акустычных магчымасцяў музычных інструментаў.

Зноскі

  1. Edgard Varese // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edgar Varèse // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edgard (Edgar) Victor Achille Charles Varèse // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808.