Эдгар Савісаар (эст.: Edgar Savisaar; 31 мая 1950, пас. Харку, Хар’юскі раён, Эстонская ССР — 29 снежня 2022, Талін) — эстонскі палітык, старшыня Цэнтрысцкай партыі, Прэм’ер-міністр Эстоніі (1990—1992), Міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі, мэр Таліна.

Эдгар Савісаар
Edgar Savisaar
Сцяг Міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі
10 красавіка 2005 — 4 красавіка 2007
Папярэднік Андрус Ансіп
Пераемнік Юхан Партс
Сцяг10-ы Прэм’ер-міністр Эстоніі
8 мая 1990 — 29 студзеня 1992
Папярэднік пасада адноўлена; ён жа як Старшыня Савета міністраў ЭССР
Пераемнік Ційт Вяхі
Сцяг11-ы Мэр Таліна
з 5 красавіка 2007
Папярэднік Юры Ратас
Сцяг1-ы старшыня Цэнтрысцкай Партыі Эстоніі
з 12 кастрычніка 1991
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР
1989 — 2 красавіка 1990
Сцяг6-ы Старшыня Савета Міністраў Эстонскай ССР
3 красавіка 1990 — 8 мая 1990
Папярэднік Індрэк Тоамэ
Пераемнік пасада скасавана; ён жа як Прэм'ер-міністр Эстоніі
Нараджэнне 31 мая 1950(1950-05-31)[1][2][…]
пас. Харку, Хар’юскі раён, Хар’юмаа, Эстонская ССР
Смерць 29 снежня 2022(2022-12-29)[3] (72 гады)
Жонка разведзены
Дзеці чатыры
Партыя Цэнтрысцкая партыя (з 1991)
Адукацыя Тартускі ўніверсітэт
Дзейнасць палітыка
Узнагароды
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 1 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 1 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Дзяржаўнага герба 2 класа (Эстонія)
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1980 па 1988 год працаваў у дзяржаўных установах, якія займаліся эканамічным планаваннем. У 1987 годзе быў адным з аўтараў эканамічнай праграмы па пераводзе Эстоніі на поўны гаспадарчы разлік. У 1988—1989 гадах быў навуковым кансультантам фірмы «Майнор».

Узначальваў разам з Мар’ю Лаўрысцін Народны Фронт Эстоніі і з 1990 года ўдзельнічаў у рабоце Кангрэса Эстоніі.

У 1989 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў Эстонскай ССР і кіраўніком Камітэта дзяржаўнага планавання. 3 красавіка 1990 года быў прызначаны Старшынёй Савета Міністраў Эстонскай ССР. Стаў першым прэм’ер-міністрам пасля прыняцця 20 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Яго ўрад заставаўся ва ўладзе да 29 студзеня 1992 года, калі ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за цяжкага становішча ў эканоміцы.

З 1992 па 1995 гады Эдгар Савісаар быў віцэ-спікерам Рыйгікогу. У перыяд 17 красавіка па 6 лістапада 1995 года быў Міністрам унутраных спраў. У 1996 годзе прыняў удзел у муніцыпальных выбарах і стаў старшынёй гарадскога сходу Таліна. З 2001 года па 14 кастрычніка 2004 года быў мэрам Таліна. З 11 красавіка 2005 года па 5 красавіка 2007 года быў міністрам эканомікі і камунікацый у кааліцыйным урадзе прэм’ер-міністра Андруса Ансіпа. З 5 красавіка 2007 года стаў зноў мэрам Таліна.

На выбарах у Гарадскі сход Таліна, якія прайшлі 18 кстрычніка 2009 г, за Цэнтрысцкую партыю і персанальна за Эдгара Савісаара прагаласавала рэкордная колькасць выбаршчыкаў, у выніку чаго ён захаваў за сабой пасаду мэра горада.

На парламенцкіх выбарах 2011 года Эдгару Савісаару ўдалося набраць рэкордную персанальную колькасць галасоў — 23 000. Ад пасады дэпутата Рыйгікогу Савісаар адмовіўся.

Памёр 29 снежня 2022 года ў Таліне[5].

Зноскі

  1. Edgar Savisaar // Eesti Spordi Biograafiline Leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edgar Savisaar // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Suri Edgar Savisaar
  4. https://www.delfi.ee/artikkel/120120996/suri-legendaarne-eesti-poliitik-edgar-savisaar
  5. Умер экс-премьер Эстонии Эдгар Сависаар

Спасылкі правіць