Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі

Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі (руск.: Эдмунд Семенович Миляновский; нар. 1837) — архітэктар. Брат магілёўскага інжынера-архітэктара Уладзіслава Міляноўскага.

Эдмунд Сямёнавіч Міляноўскі
Дата нараджэння 1837
Альма-матар
Працаваў у гарадах Пенза
Чын

Біяграфія правіць

Выхоўваўся ў Будаўнічым вучылішчы (1850-1862). Выпусціўся з чынам губернскага сакратара і прызначаны на службу ў Пензенскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].

Да 1864 года стаў першым малодшым архітэктарам Пензенскай губерні. Калежскі асэсар. 31 сакавіка 1873 года малодшы архітэктар Міляноўскі Э. С. падаў прашэнне аб адстаўцы з прызначэннем пенсіі, яго прашэнне было здаволена. Міляноўскі таксама часова выконваў абавязкі малодшага архітэктара ў маі 1880 года, а ў 1879—1882 гадах ён згадваўся як прыватны архітэктар[2].

Творчасць правіць

 
Праект дому Меергольдаў, выкананы Э.С. Міляноўскім
 
Дом Меерхольда ў наш час

Самая вядомая яго праца — дом купца Эміля Фёдаравіча Меергольда[ru] на вул. Лекарскай у Пензе, дзе прайшлі дзіцячыя гады рэжысёра Усевалада Меерхольда і цяпер размешчаны яго музей. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены і чарцёж Міляноўскага[2].

Зноскі

  1. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 221 (руск.)
  2. а б Е. Г. Лапшина. АРХИТЕКТУРНЫЙ ОБРАЗ ДЕРЕВЯННОГО ЖИЛОГО ДОМА XIX—XX ВВ. И ЕГО ЭВОЛЮЦИЯ В СВЯЗИ СО СМЕНОЙ ТВОРЧЕСКОГО МЕТОДА (НА ПРИМЕРЕ Г. ПЕНЗЫ) // Актуальные проблемы науки и практики в различных отраслях народного хозяйства: сб. докладов III Национальной научно-практической конференции. Пенза/ [ред кол.: А. Н. Сафьянов и др.]: ПГУАС, 2020. — 176 с. ISBN 978-5-9282-1677-1