Эдмунд Цюдар (1-ы граф Рычманд)

Э́дмунд Цю́дар, 1-ы граф Ры́чманд (англ.: Edmund Tudor, 1st Earl of Richmond; таксама вядомы як Э́дмунд з Хэ́дэма, англ.: Edmund of Hadham; каля 1430 — 1 лістапада 1456) — незаконнанароджаны сын валійскага землеўладальніка Оўэна Цюдара і французскай прынцэсы Кацярыны Валуа; брат караля Англіі Генрыха VI ад адной маці, старэйшы брат валійскага военачальніка Джаспера Цюдара, бацька караля Англіі Генрыха VII.

Эдмунд Цюдар
Edmund Tudor
Edmund Tudor, 1st Earl of Richmond.jpg
Эдмунд Цюдар, 1-ы граф Рычманд.
Надмагільны партрэт
Edmund Tudor Arms.svg
1-ы граф Рычманд
Папярэднік Джон Ланкастарскі, герцаг Бедфард
Пераемнік Генры Цюдар (тытул канфіскаваны ў 1461)
Нараджэнне каля 1430[1]
Смерць 3 лістапада 1456 ці 1 лістапада 1456(1456-11-01)[2]
Месца пахавання
Род Валуа, Ланкастэры, Цюдары
Бацька Оўэн Цюдар[3]
Маці Кацярына Валуа[d][3]
Жонка Маргарэт Бафорт[d][3][4]
Дзеці Генрых VII Цюдар[3]
Дзейнасць арыстакрат
Commons-logo.svg Эдмунд Цюдар на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Маці Эдмунда Цюдара — французская прынцэса Кацярына Валуа

Нарадзіўся ва палацы Мач Хэдэм у графстве Хартфардшыр або ў горадзе Хэдэм у графстве Бедфардшыр[5]. У 1436 годзе маці Эдмунда сышла ў Бермандсейскае абацтва, дзе памерла праз год. Да сакавіка 1442 года Эдмунд і яго брат Джаспер выхоўваліся абатысай Баркінгскага абацтва Кацярынай дэ ла Поль (сястрой Уільяма дэ ла Поля, 1-га герцага Сафалка — фаварыта Генрыха VI), затым паступілі ў світу Генрыха[5]. 15 снежня 1449 года Эдмунд быў узведзены ў рыцары. У 1452 годзе браты былі прызнаны Генрыхам членамі каралеўскай сям'і. 5 студзеня 1453 года Эдмунд і Джаспер, якія атрымалі тытулы графа Рычманда і графа Пембрука адпаведна, прынеслі ў Таўэры каралю інвестытуру за свае ўладанні. 20 студзеня абедзве былі прадстаўлены парламенту, дзякуючы чаму ўвайшлі ў склад англійскай знаці.

 
Жонка Эдмунда Цюдара — лэдзі Маргарэт (Маргарыта) Бофарт

У 1452 годзе лэдзі Маргарэт (Маргарыта) Бофарт, дзевяцігадовая дачка Джона Бофарта, 1-га герцага Сомерсета, была заклікана да двара Генрыха VI, які даводзіўся ёй траюрадным братам. 1 лістапада 1455 года дванаццацігадовая Маргарыта была выдадзена замуж за Эдмунда. На наступны год яна зацяжарыла будучым каралём Англіі Генрыхам VII[5].

Улетку 1456 года Эдмунд Цюдар, які ўдзельнічаў у вайне Пунсовай і Белай ружы на баку Ланкастэраў, быў захоплены ў палон прыхільнікам Ёркаў Уільямам Гербертам, 1-м графам Пембрукам, і пасаджаны ў замак Кармартэн у Паўднёвым Уэльсе. 3 лістапада 1456 года Эдмунд памёр ад бубоннай чумы і быў пахаваны пры францысканскім кляштары Кармартэна. Валійскі паэт Льюіс Глін Коты склаў элегію на яго смерць[6].

 
Сын Эдмунда Цюдара і Маргарэт Бофарт — кароль Англіі Генрых VII

Адзіны сын Эдмунда, Генры — будучы Генрых VII, заснавальнік англійскай каралеўскай дынастыі Цюдараў, — нарадзіўся ў Пембрукскім замку амаль праз тры месяца пасля смерці бацькі.

 
Грабніца Эдмунда Цюдара ў саборы Святога Давіда (Сент-Дэйвідс, Уэльс)

У 1539 годзе рэшткі Эдмунда былі перапахаваны ў саборы Святога Давіда ў Сент-Дэйвідсе.

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 5,0 5,1 5,2 Edmund TUDOR (E. Richmond). Tudor Place. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 5 лістапада 2011.
  6. Edmund Tudor, Duke of Richmond, father of Henry VII, paternal grandfather of Arthur, Margaret, Henry, and Mary Tudor. Flickr. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 5 лістапада 2011.

ЛітаратураПравіць

  • Гриффитс, Ральф А. Становление династии Тюдоров = The Making of the Tudor Dynasty / пер. с англ. Н. А. Константиновой. — Ростов-на-Дону: Феникс, 1997. — 320 с. — (Исторические силуэты). — ISBN 5-222-00062-1.

СпасылкіПравіць