Эдрэд

кароль Англіі (946—955)

Эдрэд (англ.: Edred, Eadred; каля 923 — 23 лістапада 955) — кароль англійскі (946955).

Эдрэд
Eadred
8-ы Кароль Англіі
26 мая 946 — 23 лістапада 955
Папярэднік Эдмунд I
Пераемнік Эдвіг
Нараджэнне 923[1]
Смерць 23 лістапада 955(0955-11-23)[3][4]
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Эдуард Старэйшы[6][7]
Маці Эдгіва Кенцкая[d][6][7]
Дзеці Адсутнічаюць
Веравызнанне халкідонства[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўнік Уэсекскай дынастыі, малодшы сын караля Эдуарда Старэйшага і яго 3-й жонкі Эдвігі, дачкі ўладара Кенту.

Пасля смерці 26 мая 946 г. старэйшага брата, караля Эдмунда, Эдрэд быў прызначаны яго пераемнікам, бо дзеці Эдмунда былі яшчэ малымі. Але Эдрэд амаль увесь час свайго ўладарства цяжка хварэў. Дзяржавай каравала яго маці — Эдвіга, фінансамі краіны кіраваў галоўны райца абат Данстан.

На пачатку яго ўладарства ў Нартумбрыю ўварваўся былы кароль Нарвегіі Эрык Крывавая Сякіра. Эдрэд здолеў выгнаць нарманаў толькі ў 954 г. Праз год, 23 лістапада 955 г., кароль памёр у графстве Самерсэт, не пакінуўшы нашчадкаў, але быў пахаваны ў Вінчэстэры. Пераемнік Эдрэда яго пляменнік — Эдвін, сын Эдмунда I.

Зноскі

  1. Eadred // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://royroyes.net/getperson.php?personID=I2713&tree=rr_tree
  3. Eadred // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Eadred // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.britroyals.com/kings.asp?id=edred
  6. а б Lundy D. R. The Peerage
  7. а б Kindred Britain

Спасылкі

правіць