Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч

(Пасля перасылкі з Эдуард Агуновіч)

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч (16 снежня 1938, Рэчыца — 23 верасня 2020, Мінск) — беларускі мастак.

Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч
Дата нараджэння 16 снежня 1938(1938-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 2020(2020-09-23)[1] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Павел Любамудраў
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1959 годзе Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут з дыпломам выдатніка. Вучыўся ў В. Дзежыца, А. Мазалёва, А. Кашкурэвіча, У. Сухаверхава.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года. Жыў у Мінску.

У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1966 года. Творы экспанаваліся на шматлікіх выстаўках у Беларусі, Канадзе, ЗША, Чэхаславакіі, Аўстраліі, Нямеччыне.

Творчасць правіць

Працаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу, займаўся распрацоўкай экспазіцый музеяў і выставак, мастацкім афармленні спектакляў.

Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Тарас на Парнасе» (1967, афорт, дыплом на Усесаюзным конкурсе, прысвечаным 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі), «Сымон-музыка» (1968) і «Новая зямля» (1967) Я. Коласа[2][3], «Глыбокая плынь» (1967) і «Трывожнае шчасце» (1973) І. Шамякіна, «Прыгоды дзеда Міхеда» (1969) Анатоля Астрэйкі, падручніка для 2-га класа па беларускай мове; графічныя серыі, прысвечаныя М. Багдановічу, «Адвечнае»[2].

Аўтар экспазіцыі ў Доме-музеі 1-га з’езда РСДРП у Мінску (1966 і 1980), мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г. п. Івянец (1968), музея савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна (1968), філіяла Дзяржаўнага музея БССР у Заслаўі (1971), Літаратурным музеі М. Багдановіча і яго філіала па вул. Талстога ў Мінску (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, 1993), Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Літаратурным музеі Я. Купалы ў Мінску[2] (1976[4]) і яго філіялаў у в. Вязынка Маладзечанскага раёна (1972) і в. Харужанцы[5], Ушацкім музеі народнай славы (Віцебская вобласць); экспазіцыя павільёна Беларусі на Лейпцыгскім кірмашы (1980; залаты медаль), Левантыйскім кірмашы (залаты медаль), кірмашы ў Нью-Дэлі (1976); інтэр’ер Беларускага пасольства ў Вільнюсе; помнік-капліца Ефрасінні Полацкай (1995), помнікі М. Доўнар-Запольскаму і 100-мільённай тоне беларускай нафты (усе ў г. Рэчыца)[2].

Аўтар афармлення спектакля «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы (1979), станковых прац: серыі «Дзяцінства» (1977, літаграфія), «Маці» (1979, афорт). Аўтар знака-лагатыпа Першага з’езда беларусаў свету «Еўфрасіння Полацкая збірае пад свой крыж беларусаў свету» (1993).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі славянскай бібліятэкі ў Празе, музеі «Графіка мадэрн» у Берліне[2].

Прэміі і ўзнагароды правіць

Зноскі

  1. https://news.tut.by/culture/701602.html
  2. а б в г д Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  3. Ілюстрацыі Э. Агуновіча на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі(недаступная спасылка)
  4. Экспазіцыя музея Архівавана 28 лістапада 2011. (руск.)
  5. Музей «Акопы»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Свидетельство № 5-02/165 от 16 декабря 2018 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2022. Праверана 18 лістапада 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць