Эдуард Баляслававіч Нордман

палітычны і грамадскі дзеяч

Эдуард Баляслававіч Нордман (25 лютага 1922, Рэчыца13 чэрвеня 2006, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік першага партызанскага бою ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны[1]. Генерал-маёр (1969).

Эдуард Баляслававіч Нордман
Дата нараджэння 25 лютага 1922(1922-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2006(2006-06-13) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў КДБ СССР
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў партызанскім атрадам
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
У адстаўцы намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Рэчыцы. Беларус. Пасля смерці бацькі ў 1930 годзе ў дзіцячым доме, затым выхоўваўся ў калгаснай сям’і. З 1937 года вучыўся ў тэхнікуме, падпрацоўваў на разгрузцы вагонаў. З 1939 года піянерважаты ў школе, з 1940 года на камсамольскай працы: інструктар, загадчык аддзела райкама камсамола ў Пінску і Целяханах.

З 1941 года ў партызанскім атрадзе В. З. Каржа: радавы, камандзір аддзялення разведкі, памочнік камісара атрада, памочнік камісара партызанскай брыгады ім. Молатава па камсамолу. Адначасова з ліпеня 1941 года сакратар і член Пінскага падпольнага абкама камсамола. Удзельнічаў у падрыве бронецягніка і дзевяці нямецкіх воінскіх эшалонаў. Узімку 1941―1942 гг. камандаваў групай разведчыкаў у рэйдзе па раёнах Мінскай, Пінскай і Палескай абласцей. Пасля злучэння брыгады з савецкімі войскамі ў канцы сакавіка 1944 года з групай з 70 чалавек застаўся ў тыле ворага[2][3].

Пасля вызвалення Беларусі 1-ы сакратар Пінскага гаркама камсамола, з кастрычніка 1944 года ― памочнік 1-га сакратара Пінскага гаркама КП(б) Беларусі, з кастрычніка 1946 года слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Беларусі, пасля яе заканчэння ў кастрычніку 1948 года — памочнік 1-га сакратара і загадчык арганізацыйнага аддзела Пінскага абкама, з 1950 года — 1-ы сакратар Целяханскага райкама КП Беларусі. У верасні 1955 года накіраваны на вучобу у Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 20 верасня 1958 года ў органах дзяржбяспекі: начальнік 4-га ўпраўлення КДБ пры СМ Беларускай ССР, начальнік УКДБ пры СМ Беларускай ССР па Мінскай вобласці, намеснік начальніка Службы № 1 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, начальнік УКДБ па Стаўрапольскім краі, старшыня КДБ пры СМ Узбекскай ССР. Не спрацаваўшыся з тагачасным кіраўніком рэспублікі Шарафам Рашыдавым, адкліканы ў Маскву і прызначаны старэйшым афіцэрам сувязі пры акруговым УМГБ ГДР у Эрфурце, затым намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму[4].

З 1992 года на пенсіі. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, у тым ліку вышэйшым ваенным ордэнам Польшчы — залатым крыжам «Virtuti Militari».

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974―1979 гг.

Ганаровы грамадзянін горада Пінска (1980). Яго імем названая вуліца.

Памёр у Маскве ў 2006 годзе.

Аўтар публікацый, якія прысвечаны гісторыі партызанскага руху ў Беларусі, кнігі «Штрихи к портрету: генерал КГБ рассказывает» (2002).

Сям’я правіць

Жонка ― Федарэнка Вольга Аляксандраўна (1922 г. нарадж.), удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Дочкі: Святлана Эдуардаўна (1945 г. нарадж.), па прафесіі біёлаг; Галіна Эдуардаўна (1948 г. нарадж.), урач-кардыёлаг.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 377.
  2. Ядвига Юферева. Последний свидетель // Российская газета. — М.: 2006. — № 15 чэрвеня.
  3. Нордман Эдуард Болеславович // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: 1982. — Т. 5. — С. 459.
  4. Нордман Эдуард Болеславович. История отечественных спецслужб и правоохранительных органов.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць