Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч
Эдуард Канстанцінавіч Агуно́віч[2] (16 снежня 1938, Рэчыца — 23 верасня 2020, Мінск) — беларускі мастак.
Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 снежня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 2020[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Павел Любамудраў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1959 годзе Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут з дыпломам выдатніка. Вучыўся ў В. Дзежыца, А. Мазалёва, А. Кашкурэвіча, У. Сухаверхава.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года. Жыў у Мінску.
У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1966 года. Творы экспанаваліся на шматлікіх выстаўках у Беларусі, Канадзе, ЗША, Чэхаславакіі, Аўстраліі, Нямеччыне.
Творчасць
правіцьПрацаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу, займаўся распрацоўкай экспазіцый музеяў і выставак, мастацкім афармленні спектакляў.
Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Тарас на Парнасе» (1967, афорт, дыплом на Усесаюзным конкурсе, прысвечаным 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі), «Сымон-музыка» (1968) і «Новая зямля» (1967) Я. Коласа[3][4], «Глыбокая плынь» (1967) і «Трывожнае шчасце» (1973) І. Шамякіна, «Прыгоды дзеда Міхеда» (1969) Анатоля Астрэйкі, падручніка для 2-га класа па беларускай мове; графічныя серыі, прысвечаныя М. Багдановічу, «Адвечнае»[3].
Аўтар экспазіцыі ў Доме-музеі 1-га з’езда РСДРП у Мінску (1966 і 1980), мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага ў г. п. Івянец (1968), музея савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна (1968), філіяла Дзяржаўнага музея БССР у Заслаўі (1971), Літаратурным музеі М. Багдановіча і яго філіала па вул. Талстога ў Мінску (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, 1993), Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Літаратурным музеі Я. Купалы ў Мінску[3] (1976[5]) і яго філіялаў у в. Вязынка Маладзечанскага раёна (1972) і в. Харужанцы[6], Ушацкім музеі народнай славы (Віцебская вобласць); экспазіцыя павільёна Беларусі на Лейпцыгскім кірмашы (1980; залаты медаль), Левантыйскім кірмашы (залаты медаль), кірмашы ў Нью-Дэлі (1976); інтэр’ер Беларускага пасольства ў Вільнюсе; помнік-капліца Ефрасінні Полацкай (1995), помнікі М. Доўнар-Запольскаму і 100-мільённай тоне беларускай нафты (усе ў горадзе Рэчыца)[3].
Аўтар афармлення спектакля «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы (1979), станковых прац: серыі «Дзяцінства» (1977, літаграфія), «Маці» (1979, афорт). Аўтар знака-лагатыпа Першага з’езда беларусаў свету «Еўфрасіння Полацкая збірае пад свой крыж беларусаў свету» (1993).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі славянскай бібліятэкі ў Празе, музеі «Графіка мадэрн» у Берліне[3].
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018)
- Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018)[7]
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1992) — за архітэктурна-мастацкае рашэнне экспазіцый Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску і Музея партызанскай славы ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці.
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977)
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ а б в г д БСМ 1998.
- ↑ Ілюстрацыі Э. Агуновіча на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі(недаступная спасылка)
- ↑ Экспазіцыя музея Архівавана 28 лістапада 2011. (руск.)
- ↑ Музей «Акопы»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Свидетельство № 5-02/165 от 16 декабря 2018 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
Літаратура
правіць- Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 13. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Агуно́віч Эдуард Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Агуно́віч Эдуард Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 42. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
правіць- Создатель каплицы Евфросинии Полоцкой Эдуард Агунович. С любовью к Речице через годы и расстояния. ФОТА Архівавана 28 верасня 2020.
- Дань памяти Эдуарду Константиновичу Агуновичу Архівавана 27 лістапада 2024. (руск.) // Рэчыцкі краязнаўчы музей
- Алесь Рэзнікаў Светлай памяці Эдуарда Канстанцінавіча Агуновіча // Наша слова