Эдуард Маркавіч Карпачоў

Эдуард Маркавіч Карпачоў (нар. 27 студзеня 1937 г., Рагачоў) — беларускі празаік і перакладчык.

Эдуард Маркавіч Карпачоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 студзеня 1937(1937-01-27) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, празаік, пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Пісаў на беларускай і рускай мовах. У час вайны з бацькамі быў у партызанскім атрадзе. Пасля вызвалення сям’я жыла ў горадзе Гомелі, затым у Рэчыцы, дзе будучы пісьменнік скончыў школу.

У 1955—1960 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі БДУ, затым супрацоўнічаў з рэдакцыямі часопісаў і газет. З 1965 года жыве ў Маскве. Аўтар кніг «Палесская навіна: нарыс» (1962), «Флот на весеннем дворе: рассказы» (1962), «Паруса, наполненные ветром: маленькие повести» (1963), «Отцы не возвратились с войны: повести» (1964), «Башня командора» (1965) і інш. Перакладаў творы беларускіх пісьменнікаў на рускую мову.

Зноскі

Літаратура правіць