Эдуард Мучанік
Эдуард Мучанік (стар.-англ.: Eadweard, 962 — 18 сакавіка 978) — кароль Англіі з 975 года да 978. Святы праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэркваў. Быў старэйшым сынам караля Эдгара, пасля смерці якога разам са сваім зводным братам Этэльрэдам прэтэндаваў на карону. У 975 годзе Эдуард быў абраны каралём, дзякуючы сваім уплывовым прыхільнікам архібіскупам Данстанам і Освальдам.
Эдуард Мучанік Ēadwēard se Martyr | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
8 ліпеня 975 — 18 сакавіка 978 | ||
Папярэднік | Эдгар | |
Пераемнік | Этэльрэд II | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | халкідонства[d] | |
Нараджэнне | каля 962 Уэсэкс, Англія | |
Смерць | 18 сакавіка 978 Корф, Дорсет, Англія | |
Пахаванне | ||
Род | Уэсэкская дынастыя | |
Бацька | Эдгар | |
Маці | Этэльфледа | |
18 сакавіка 978 года быў запрошаны ў замак Корф у Дорсэтшыры, дзе на той момант жылі прынц Этэльрэд і яго маці Эльфрэда, другая жонка нябожчыка Эдгара. Падчас прывітання быў забіты слугамі Эльфрэды.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуард Мучанік
- Англа-саксонская хроніка. 920-1014 гады (англ.)
- Рыжоў К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа