Эдуард Мікалаевіч Яраш

Эдуард Яраш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдуард Мікалаевіч Яраш
Грамадзянства Сцяг СССР СССР Беларусь
Дата нараджэння 17 сакавіка 1941(1941-03-17) (83 гады)
Месца нараджэння
Від стралковага спорту кулявая стральба (вінтоўка)
Спартыўнае званне Майстар спорту СССР міжнароднага класа
Медалі
Чэмпіянаты свету  (руск.)
Золата Каір 1962  (англ.) Вінтоўка
Золата Вісбадэн 1962  (руск.) Вінтоўка
Бронза Вісбадэн 1962  (руск.) Вінтоўка
Чэмпіянаты Еўропы  (руск.)
Золата Бухарэст 1962 Вінтоўка

Эдуард Мікалаевіч Яраш (17 сакавіка 1941, Мінск, БССР —) — беларускі савецкі спартсмен і трэнер (стралковы спорт). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1966), заслужаны трэнер БССР (1980)[1].

Біяграфія

правіць

Скончыў БПІ ў 1968 годзе. З 1978 года старшы трэнер зборнай каманды БССР па кулявой стральбе. Чэмпіён свету (1962, Каір; 1966, Вісбадэн, ФРГ) і бронзавы прызёр (1966) у камандным першынстве. Чэмпіён Еўропы ў камандным першынстве (1965, Бухарэст). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР у асабістым першынстве (1959, 1963, 1967), СССР у асабістым (1959, 1962-63, 1967) і камандным (1962, 1965, 1966, 1968, 1969) першыствах. Рэкардсмен свету, СССР[1].

Сярод выхаванцаў алімпійскі чэмпіён, удзельнік шасці Алімпійскіх гульняў, Сяргей Мартынаў[1].

Палітычныя погляды

правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2].

Зноскі

  1. а б в Ярош Эдуард Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.