Эдуард Міхайлавіч Загарульскі
Эдуард Міхайлавіч Загарульскі (нар. 18 снежня 1928, Тула) — беларускі гісторык, археолаг, доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986), правадзейны член Акадэміі адукацыі РБ, Заслужаны работнік вышэйшай школы. Прадметам навуковых даследаванняў Э. М. Загарульскага з’яўляюцца старажытныя гарады, этнічная гісторыя Беларусі і праблемы паходжання і рассялення славян.
Эдуард Міхайлавіч Загарульскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 снежня 1928 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў Туле. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953), з таго жа года працаваў у Сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, дзе закончыў аспірантуру (1957). З 1962 года працуе ў БДУ, заснаваў (1973) і на працягу 24 гадоў быў кіраўніком кафедры археалогіі гістарычнага факультэта БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1986—1991).
Навуковая дзейнасць правіць
Даследаваў старажытныя Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Касцяны, Копысь, Свіслач, Стрэшын, іншыя замкі і курганныя магільнікі перыяду ранняга і развітога Сярэднявечча. Падчас раскопак Мінска (1958—1961) даследаваў яго абарончыя збудаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсходняй часткі замчышча і жылых будынкаў. На працягу дзевяці палявых сезонаў паспяхова даследаваў раннефеадальны замак Вішчын, пры раскопках якога выяўлены ўнікальны на тэрыторыі Беларусі грашова-рэчавы скарб XII—XIII ст. (Гл. таксама Вішчынскі скарб)
Бібліяграфія правіць
Апублікавана звыш 100 навуковых работ, у тым ліку 10 аўтарскіх манаграфій і брашур.
Манаграфіі правіць
- Вищинский замок XII—XIII вв. Мн.: БГУ, 2004. — 159 с.: ил. — ISBN 985-485-053-6
- Возникновение Минска. — Мн.: Издательство БГУ, 1982. — 358 с.
- Генеалогия полоцких князей Изяславичей. — Мн.: ВУЗ — ЮНИТИ, 1994. — 31 с. — ISBN 985-431-001-9
- Древний Минск. — Мн.: Госиздат БССР, 1963. — 199с.
- Древняя история Белоруссии: Очерки этнической истории и материальной культуры (до IX в.). — Мн.: Издательство БГУ, 1977. — 134 с.
- Начало формирования населения Белоруссии: Дославянский период. — Мн.: РИВШГО, 1996. — 45 с. — ISBN 985-6299-05-5
У сааўтарстве правіць
- История Белорусской ССР, 1961;
- История Белорусской ССР, Т.1, 1972;
- Гісторыя БССР, Ч.1., 1981;
- Историческое краеведение Белоруссии: Учебное пособие для студентов исторических факультетов вузов / А. Н. Ваганов, Э. М. Загорульский, В. С. Космылев; Под редакцией Э. М. Загорульского. — Мн.: Издательство БГУ, 1980. — 264 с.: ил.
- Гісторыі БССР, 1989.
Падручнікі і дапаможнікі правіць
- Археология Белоруссии: Учебное пособие для исторических факультетов вузов БССР / Под редакцией Б. А. Рыбакова. — Мн.: Высшая школа, 1965. — 222 с.: ил., табл.
- Заходняя Русь IX—XIII ст.
- Гісторыя Беларусі для 4 класа.
- Гісторыя Беларусі для 5 класа.
- Гісторыя Беларусі для 6 класа.
Аўтарэфераты дысертацый правіць
- Древний Минск: Историко-археологический очерк: Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук: 07.00.06 / АН БССР, БГУ. — Мн., 1962. — 20 с.
Рэдактар правіць
- Великий Октябрь и зарубежные славянские страны: тезисы докладов и сообщений: XI Всесоюзная научная конференция историков-славистов 27-29 января 1988 г. / Государственный комитет по народному образованию СССР; Министерство народного образования БССР; Институт славяноведения и балканистики АН СССР [и др.]; Редакторы Э. М. Загорульский, Д. Б. Мельцер. — Мн.: Университетское, 1988. — 255, [2] с. — ISBN 5-7855-0074-4
- Коробушкина Т. Н. Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв. / Редактор Э. М. Загорульский; АН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мінск, 1998.
- Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта : 1921—2001. — Мінск, 2001.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мінск, 1996.