Эдуард Пятровіч Шапко
Эдуард Пятровіч Шапко (13 чэрвеня 1903, г. Ліепая, цяпер Латвія — 28 кастрычніка 1977) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1946).
Эдуард Пятровіч Шапко | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1977 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1922—1959 гадах у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е. Міровіча.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1957 года.
Творчасць
правіцьХарактарны і камедыйны акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэнічных фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сацыяльных характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К. Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Кругляш («Гута» Р. Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне », «Ваўкі і авечкі », «Без віны вінаватыя », «Праўда добра, а шчасце лепш » А. Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Мантэкі («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах », «Скупы » Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша » Б. Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К. Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А. Карнейчука) і інш.
Літаратура
правіць- Б. І. Бур’ян. Шапко Эдуард Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).