Эдуард Станіслававіч Дубянецкі

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі (нар. 20 красавіка 1966, в. Чудзін, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 25 лютага 2020, Мінск) — беларускі гісторык, культуролаг, паэт, эсэіст, крытык. Кандыдат гістарычных навук (1995).

Эдуард Станіслававіч Дубянецкі
Дата нараджэння 20 красавіка 1966(1966-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 2020(2020-02-25) (53 гады)
Месца пахавання
Бацька Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі
Род дзейнасці паэт, гісторык, культуролаг, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 красавіка 1966 года ў в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька — Станіслаў Дубянецкі, беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1988), працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам на гістарычным факультэце БДУ. У 1992—2004 гадах навуковы і старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (Скарынаўскі цэнтр). У 2004—2015 гадах быў вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела тэорыі і гісторыі беларускай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2012).

Памёр 25 лютага 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Заходніх могілках.

Дзейнасць правіць

Даследаваў праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў XIX—XX стагоддзях, нацыянальнага характару і этнічнай самасвядомасці беларусаў, узаемаўплываў ментальнасці і нацыянальнай культуры, суадносін язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у беларускім фальклоры, развіцця айчыннай і сусветнай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Пераствараў па-беларуску вершы ўкраінскіх паэтаў. Яго творы перакладаліся на ўкраінскую, польскую і рускую мовы. Напісаў і апублікаваў каля сотні вершаў у розных формах, відах і жанрах.

Артыкулы, вершы, эсэ і рэцэнзіі друкаваліся ў айчынным і замежным перыядычным друку, калектыўных сборніках і выданнях.

Бібліяграфія правіць

Кнігі правіць

  • Таямніцы народнай душы: Кніга для вучняў. — Мінск: Народная асвета, 1995. — 47 с.
  • Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2001. — 240 с.
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск.: БелЭн, 2003. — 384 с.
  • Душы маёй няскончаны палёт: кніга паэзіі. — Мінск: Кнігазбор, 2011. — 124 с.
  • Покліч самотнага неба: вершы, паэма. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 204 с.
  • Асветнікі Беларусі. Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі (БелЭн), 2016. — 72 с.
  • Асветнікі Беларусі. Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Іпацій Пацей. — Мінск: БелЭн, 2016. — 72 с.
  • Асветнікі Беларусі. Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі, Казімір Лышчынскі. — Мінск: БелЭн, 2017. — 64 с.
  • Асветнікі Беларусі. Казімір Нарбут, Ян Снядэцкі, Анёл Доўгірд. — Мінск: БелЭн, 2017. — 64 с.
  • Асветнікі Беларусі. Казімір Семяновіч, Георгій Каніскі, Марцін Пачобут-Адляніцкі. — Мінск: БелЭн, 2017. — 64 с.
  • Асветнікі Беларусі. Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Ігнат Дамейка. — Мінск: БелЭн, 2017. — 72 с.
  • Асветнікі Беларусі. Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец, Спірыдон Собаль. — Мінск: БелЭн, 2018. — 64 с.
  • Асветнікі Беларусі. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі. — Мінск: БелЭн, 2018. — 64 с.

У сааўтарстве правіць

  • Перашкоды на шляху нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. — Мінск: Таварыства «Веды», 1992. — 26 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
  • Цяжкі шлях да Адраджэння. — Брэст.: Выдавецтва С. Лаўрова, 1997. — 91 с. (разам з С. Ф. Дубянецкім).
  • Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік. 2-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мінск: Выдавецкі цэнтр «Экономпресс», 1997. — 298 с. (у сааўтарстве з А. Г. Каханоўскім, А. І. Кушнірам і інш.).
  • Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік. — Мінск: «Завігар», 1998. — 292 с (у сааўтарстве П. Брыгадзіным, Л. Лойка і інш.).
  • История Беларуси: Словарь-справочник. — Минск.: Экономпресс, 2000. — 320 с (в соавторстве с И. В. Кузнецовым, С. Ф. Дубенецким и др.).
  • Для шчасця зямнога: Зборнік паэзіі (на ўкраінскай і беларускай мовах). — Вінніца, 2017. — 96 с.
  • Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: зб. навук. арт. — Мінск: БДПУ, 2011. — 344 с.
  • Дзявятыя Танкаўскія чытанні (да 100-годдзя ўніверсітэта). — Мінск: БДПУ, 2014. — 300 с.
  • Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі.: зб. навук. арт. Вып. 12. — Мінск: Права і эканоміка, 2015. — 266 с.
  • Inna Bialorus: historia — polityka — gospodarka. — Warsawa, 1999. — 174 с.
  • Хрысціянства і беларуская культура. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 208 с.
  • Беларусь — XXI стагоддзе: нацыянальна-культурнае і духоўнае развіццё (на беларускай, рускай і англійскай мовах). — Мінск, 2004. — 348 с.
  • «Пролог» длиною в десять лет…: коллективный поэтический сборник литературной студии «Пролог» СУ «Инвацентр» ОО БелОИ. — Минск: Кнізазбор, 2014. — 308 с.
  • Рыф-мы: Альманах. — Мінск: Рэдакцыя газеты «Вместе», 2017. — 144 с.
  • Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Г. Я. Галенчанка, С. Ф. Дубянецкі, Г. В. Кісялёў, У. М. Конан, А. С. Майхровіч, Г. А. Маслыка, М. С. Сташкевіч, А. К. Фядосаў, І. П. Хаўратовіч; Маст. рэд.: У. М. Жук. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 492 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Кн.2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С.380.
  • Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т.1. — Минск: БелЭн, 2005. — С.444—445.
  • Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: библиогр. справочник. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.100.