Эдуард Тэйтэм
Эдуард Тэйтэм (англ.: Edward Lawrie Tatum; 14 снежня 1909, Боўлдэр, Каларада — 5 лістапада 1975, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік і генетык, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне.
Эдуард Тэйтэм | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1975[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, генетык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Вісконсінскі ўніверсітэт у Мадысане (1931). Доктар біяхіміі (1934). Працаваў у Стэнфардскім (1937—1945, 1948—1956) і Ельскім (1945—1948) універсітэтах (з 1946 года прафесар). З 1957 года прафесар Ракфелераўскага інстытута медыцынскіх даследаванняў.
У 1941 годзе выявіў (сумесна з Дж. Бідлам), што ў грыба нейраспоры генная мутацыя прыводзіць да страты штамам здольнасці сінтэзаваць якую-небудзь неабходную для росту амінакіслату, вітамін ці інш. роставы фактар (аўксатрофны мутант), а ў 1945 годзе выявіў гэтую ўласцівасць і ў бактэрый. Адкрыў (сумесна з Дж. Ледэрбергам, 1947) у бактэрый з’яву генетычнай рэкамбінацыі. Сумесна з Дж. Бідлам высунуў канцэпцыю «адзін ген — адзін фермент», якая з’явілася асновай біяхімічнай генетыкі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Edward Lawrie Tatum // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Edward L. Tatum // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Edward L. Tatum // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Тейтем Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
- ↑ NNDB — 2002.