Эдуард VIII
Эдуард VIII (англ.: Edward VIII; імёны ў хрышчэнні Эдуард Альберт Крысціян Георг Андрэй Патрык Давід; 23 чэрвеня 1894 — 28 мая 1972) — кароль Вялікабрытаніі і Ірландыі, імператар Індыі на працягу 10 месяцаў: з 20 студзеня па 11 снежня 1936 г.; не быў каранаваны.
Уступіў на прастол пасля смерці бацькі караля Георга V. Адрокся ад стальца на карысць малодшага брата (караля Георга VI), каб уступіць у шлюб з разведзенай Уоліс Сімпсан, на што ўрад Вялікабрытаніі не даваў згоды. Пры гэтым ён заявіў: «Я знайшоў немагчымым … выконваць абавязкі караля без дапамогі і падтрымкі жанчыны, якую я кахаю». Пасля адрачэння атрымаў тытул герцага Віндзорскага; у 1940—45 генерал-губернатар Багамскіх астравоў, потым жыў у Францыі.
Зноскі
- ↑ а б Edward VIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Edward VIII // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б King Edward VIII // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
ЛітаратураПравіць
- Sarah Bradford. King George VI. — London: Weidenfeld & Nicolson, 1989. — 506 p. — ISBN 0-297-79667-4.
- Duke of Windsor. A King's Story: The Memoirs of the Duke of Windsor. — London: Prion Books, 1999. — 440 p. — ISBN 1-853-75303-3.
- Philip Ziegler. King Edward VIII: The Official biography. — London: Fontana Press, 1991. — 654 p. — ISBN 0-006-37726-2.
СпасылкіПравіць
- Тытулы, ордэны і пасады Архівавана 3 студзеня 2007.
- Пра кантакты Эдуарда з нацыстамі, з газеты Guardian, 29 чэрвеня 2002.