Эдускунта (фінск.: eduskunta, шведск.: riksdagen) — аднапалатны парламент Фінляндыі. Складаецца з 200 дэпутатаў. Знаходзіцца ў Хельсінкі ў Будынку Парламента (фінск.: eduskuntatalo, шведск.: riksdagshuset).

Будынак парламента Фінляндыі

Парламент у Фінляндыі абірае ўрад, прымае рашэнні па дзяржаўным бюджэце, ратыфікуе міжнародныя дагаворы. Дэпутаты маюць права падаваць законапраекты ад уласнай асобы або ад асобы партыі. Апошнія выбары адбыліся 17 красавіка 2011.

Сучаснай Эдускунце папярднічаў Сейм

Цяперашні склад (выбары 2011) правіць

Партыя Ідэалогія Месцы
Партыя нацыянальнай кааліцыі ліберальны кансерватызм 44
Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі (СДПФ) сацыял-дэмакратыя 42
Сапраўдныя фіны нацыяналізм 39
Фінляндскі цэнтр (Цэнтр) аграрызм, лібералізм 35
Левы саюз экасацыялізм 14
Зялёны саюз (Vihr) зялёная палітыка, лібералізм 10
Шведская народная партыя лібералізм, інтарэсы нацменшасці 9
Хрысціянскія дэмакраты хрысціянская дэмакратыя 6
Аландская кааліцыя -[1] 1

Зноскі

  1. аб'яднанне палітычных партый Аландаў

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць