Эдынбургскае каралеўскае таварыства
Эдынбургскае каралеўскае таварыства (англ.: The Royal Society of Edinburgh) — шатландская нацыянальная Акадэмія навук і славеснасці.
Эдынбургскае каралеўскае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | акадэмія навук і дзяржаўная акадэмія навук[d] |
Кіраўнік | John M. Ball[d][3] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1783[1] |
Член у | |
rse.org.uk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адрозненне ад Каралеўскага Лонданскага таварыства, ахоплівае гуманітарную сферу, у тым ліку гісторыю і літаратуру.
Гісторыя
правіцьУ 1737 годзе ад Эдынбургскага медыцынскага таварыства аддзялілася Эдынбургскае таварыства па развіцці мастацтваў і навук і асабліва ведаў аб прыродзе. У наступным годзе грувасткая назва была зменена на Эдынбургскае філасофскае таварыства, якое ў сваю чаргу было пераўтворана ў 1783 годзе ў Эдынбургскае каралеўскае таварыства. Сярод яго заснавальнікаў былі многія карыфеі шатландскага Асветніцтва, у тым ліку Уільям Робертсан, Адам Сміт, Уільям Кален, Х’ю Блэр, Адам Фергусан, Джэймс Хатан, Джозеф Блэк, Томас Рыд, Аляксандр Манро і Джэймс Уат.
Станам на 1 сакавіка 2019 года членамі таварыства з’яўляюцца больш за 1600 чалавек.
Зноскі
- ↑ а б ROR Data — v1.19 — 2023. — doi:10.5281/ZENODO.7644942
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ https://rse.org.uk/professor-sir-john-ball-elected-new-president-of-the-royal-society-of-edinburgh/
- ↑ https://allea.org/members Праверана 17 студзеня 2023.